Перайсьці да зьместу

3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага
3 Regiment Pieszy Buławy Polnej Litewskiej

Жаўнер 3-га літоўскага пяхотнага палку часоў вайны расейска-польскай 1792 году
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у Рэч Паспалітая
Тып пяхота
Колькасьць 901 чалавек
Дысьлякацыя Менск (1775), Янішкі (1778), Наваградак, Шарашова (17781789), Коўна (1789), Вільня (1790), Коўна (1791), Прэны (сьнежань 1792), Робэс (1794).

3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.

Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку. Назва азначае, што на чале вайсковай адзінкі кожны раз быў гетман польны літоўскі.

У 1717 годзе называўся «Полкам інфантэрыі гетмана польнага Вялікага Княства Літоўскага», каля 1759 «Пяхотным рэгімэнтам польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага», каля 1776 «3-ім рэгімэнтам польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага», у 1793 годзе «3-ім рэгімэнтам літоўскім».

Месцазнаходжаньне: Менск (1775), Янішкі (1778), Наваградак, Шарашова (17781789), Коўна (1789), Вільня (1790), Коўна (1791), Прэны (сьнежань 1792), Шаты (1794).

Гетманы польныя Вялікага Княства Літоўскага:

Рэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Гранэ 24 ліпеня 1792, Вільня 11 жніўня 1794, Прага 4 лістапада.

  • Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. — Warszawa, 1925.