4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага
| 4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага | |
| 4 Pułk Litewski Przedniej Straży | |
| Камянец у сяр. ХІХ ст., Н. Орда | |
| Гады існаваньня | 1733—1795 |
|---|---|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
| Тып | коньніца |
| Дысьлякацыя | Камянец Літоўскі (1782—1787), Барысаў (1790) |
4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага — коннае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай, сфармаваны ў 1733 годзе з татарскіх харугваў ваяводы кіеўскага і палявога гетмана кароннага Андрэя Патоцкага; далучыўся да саксонскіх войскаў, але з 1764 году быў на службе войска ВКЛ.
У 1776 налічваў 395 жаўнерскіх ставак. падчас рэформаў Чатырохлетняга сойму штат палку паднялі да 612 чалавек. У сакавіку 1792 -студзені 1794 лічба жаўнераў зменшылася з 610 да 596 чалавек.
Разьмяшчэньне: Камянец Літоўскі (1782—1787), Барысаў (1790).
Бітвы і сутычкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Жаўнеры 4-га палку бралі ўдзел у бітвах Сямігадовай вайны. Таксама ваявалі ў часе барскай канфэдэрацыі і расейска-польскай вайны 1792 году і паўстання Т. Касцюшкі. Ваявалі пад Сьвержанем (10 чэрвеня 1792), Мірам (11 чэрвеня 1792), Зэльвай (4 ліпеня 1794), Ізабэлінам (7 ліпеня 1794), Мсьцібавам 10 ліпеня 1794), Берасьцем Літоўскім (23 ліпеня 1794), Дэрэчынам (1794), Мацеявічамі (10 кастрычніка 1794) і Прагай (4 лістапада 1794).
Шэфы палка і Палкоўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сыхадзінскі (1733),
- генэрал-маёр Чумбай Мурза Рудніцкі (1754),
- генэрал-маёр Юзэф Беляк (17 красавіка 1764, пам. 1794)
- Мустафа Ахматовіч (1794).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki: Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego. Sztab, kawaleria, artyleria, wojska inżynieryjne i piechota. Kraków: Księgarnia Akademicka. Wydawnictwo Naukowe, 1999. ISBN 83-7188-239-4.
- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.