5-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага
Выгляд
5-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага | |
5 Regiment Pieszy Litewski | |
Павал Ян Грабоўскі | |
Гады існаваньня | 1775—1795 |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
Тып | пяхота |
Колькасьць | 1324 чалавек |
Дысьлякацыя | Пінск, Вільня (1778), Мсьцібаў (1779), Вільня (1783), Берасьце Літоўскае (1789) |
5-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.
Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку.
Утвораны 30 красавіка 1775 у выніку перавода ў пяхоту Рэгімэнту драгунаў ЯМці Каралевіча Вялікага Княства Літоўскага.
Разьмяшчэньне: Пінск, Вільня (1778), Мсьцібаў (1779), Вільня (1783), Берасьце Літоўскае (1789).
Шэфы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхал Грабоўскі, генэрал-ітспэктар (24 красавіка 1775—1783),
- Павал Ежы Грабоўскі 30 сьнежня 1783, палёг 4 красавіка 1794
Палкоўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ежы Грабоўскі (16 сьнежня 1776— 24 кастрычніка 1783))
- Мацей Франкоўскі (30 жніўня 1783),
- Рафал Бэркен (1794).
Бітвы й сутычкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Мір (11 чэрвеня 1792), Бярэсьце (23 ліпеня), Солы (25 чэрвеня 1797), Прага 4 лістапада.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.