Склад войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1792 годзе
Выгляд
Ніжэй прыводзіцца склад войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1792 годзе, які быў запраектаваны Чатырохгадовым Соймам для войску ў 100 тысячаў (67 тысячаў у Кароне Польскай і 33 тысячы ў ВКЛ). У рэальнасьці да пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй 1792 году было створана войска толькі ў 57 394 галавы (39 149 у Кароне й 18 245 у ВКЛ).
Падзел войска ВКЛ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Войска ВКЛ было падзелена на 2 дывізіі. На чале кожнай стаяў генэрал-лейтэнант. Для дапамогі генэрал-лейтэнанту служылі два генэрал-маёры. У дывізіях прысутнічалі тры роды ўзбраеньняў: кавалерыя, пяхота й артылерыя.
- 1 дывізія Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр Юзэф Юдзіцкі
- 2 дывізія Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр Шымон Забела
Склад войска ВКЛ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вайскавое падразьдзяленьне | Колькасьць галоваў | |
|---|---|---|
| Коньніца: кожная харугва ў брыгадах і палках стварала адзіны швадрон | ||
| 1-я брыгада | 16 харугваў (кожная па 150 коняў) штаб (21 галава) | 2421 |
| 2-я брыгада | ”” | 2421 |
| 1 рэгімэнт гвардыі | 318 | |
| Полк пярэдняй варты ЯКМці пад камандаваньнем Бараноўскага | 8 харугваў (кожная па 135 коняў) штаб (18 галоваў) | 1098 |
| Полк вялікай булавы Еленскага | ”” | 1098 |
| Полк палявой булавы Раманоўскага | ”” | 1098 |
| Полк Бышэўскага | ”” | 1098 |
| Полк Беляка | ”” | 1098 |
| Агулам у коньніцы: | 10650 | |
| Пяхота: | ||
| Рэгімэнт гвардыі | 568 | |
| Корпус артылерыі | 10 кампаній (кожная па 156 галоваў) Штаб Корпус інжынэраў | 1661 |
| 8 палявых рэгімэнтаў: | ||
| •1 рэгімэнт вялікай булавы | 3 батальёна (у кожным па 4 кампаніі) 12 кампраній (кожная па 176 галоваў) Штаб | 2153 |
| •2 рэгімэнт вялікай булавы | ”” | 2153 |
| •3 рэгімэнт палявой булавы | ”” | 2153 |
| •4 рэгімэнт палявой булавы | ”” | 2153 |
| •5 рэгімэнт князя генэрала артылерыі | ”” | 2153 |
| •6 рэгімэнт Грабоўскага | ”” | 2153 |
| •7 рэгімэнт Несялоўскага | ”” | 2153 |
| •8 рэгімэнт Радзівілаў | ”” | 2153 |
| Вугорская харугва вялікай булавы | 73 | |
| Вугорская харугва палявой булавы | 73 | |
| Корпус стралкоў | 4 батальёна (у кожным па 4 кампаніі) 16 кампраній (кожная па 147 галоваў) Штаб | 2352 |
| Агулам у пяхоце: | 21951 | |
| Агулам у войску ВКЛ: | 32601 | |
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Twardowski, B. Wojsko Polskie Kościuszki w roku 1794 Poznań, Nakładem Księgarni Katolickiej. 1894