Корпус артылерыі войска Вялікага Княства Літоўскага
Выгляд
Корпус артылерыі войска Вялікага Княства Літоўскага | |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
Тып | артылерыя |
Дысьлякацыя | Вільня |
Корпус артылерыі войска Вялікага Княства Літоўскага — артылерыйскае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генэралы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Салагуб, староста азерыцкі (1754)
- Патоцкі, староста тломацкі (1759—1762)
- Браніцкі, лоўчы каронны (1768)
- Казімер Сапега (22 траўня 1773)
Палкоўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Масальскі, староста радашкоўскі (1754)
- Тадэвуш Статкевіч (22 траўня 1773)
- Фрыдэрык Вільгэльм Кронэнман (16 сьнежня 1783), генэрал-маёр (7 верасьня 1792)
- Каэтан Касельскі (7 верасьня 1792)
- Якуб Ясінскі, памёр (4 лістапада 1794)
Кананерская кампанія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне: ў Вільне (1773)
Камандзіры:
- Мантрэсор, капітан (1773)
- Марцін Воўк (8 ліпеня 1774)
- Ян Вэтынгхоф, капітан (13 лістапада 1779), маёр (1787)
Грэнадэрская кампанія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне: ў Вільне (1773)
Камандзіры:
- Фрыдэрык Вільгэльм дэ Кронэман, капітан (5 ліпеня 1773), падпалкоўнік (3 жніўня 1781)
- Антоні Годын, капітан (18 студзеня 1781)
Склад кампаніяў ад 1790 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кампанія генэрала: штабны капітан Вінцэнт Гацінскі (1 лістапада 1790—1793)
- Кампанія палкоўніка: штабны капітан Казімер Мілаш (21 студзеня 1790), штабны капітан Войцех Вільчэўскі (19 чэрвеня 1790)
- Кампанія 1-га маёра Яна Вэтынгхофа (маёр 4 студзеня 1784): капітан Францішак Міхалоўскі (15 студзеня 1784), штабны капітан Ян Кубліцкі (2 лістапада 1790)
- Кампанія 2-га маёра Францішка Юзэфа Мэлера (1790): штабны капітан Юзэф Булевіч (19 чэрвеня)
- Кампанія 1-га капітана Яна Хжанавіцкага (7 верасьня 1776, маёр 19 чэрвеня 1792): капітан Гіяцынт Дроздоўскі (19 чэрвеня 1792)
- Кампанія 2-га капітана Аляксандра Станкара (13 сакавіка 1784)
- Кампанія 3-га капітана Яна Аў (22 студзеня 1790)
- Кампанія 4-га капітана Мікалая Спэнсбэрга (26 траўня 1790)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.