Яўхім Юзэф Грабоўскі
Яўхім Юзэф Грабоўскі | |
па-польску: Joachim Józef Grabowski | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
---|---|
Нарадзіўся | 29 верасьня 1756 |
Памёр | 29 студзеня 1829 (72 гады) |
Яўхім Юзэф Грабоўскі (1756 — 29 студзеня 1829, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп, генэральны вікарый Магілёўскае архідыяцэзіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1780 пасьля сканчэньня духоўнае сэмінарыі ў Жытоміры высьвечаны на ксяндза. Служыў ва Ўкраіне. Ад 1793 году — канонік (кіеўскі, пасьля камянецкі й жытомірскі), ад 1802 году — прэлат кіеўскае капітулы, ад 1803 году яшчэ й жытомірскае. Ад 1822 году прэлат магілёўскае архідыяцэзіі. 9 жніўня 1825 году імпэратар Аляксандар I прызначыў яго біскупам-суфраганам магілёўскім, пры гэтым ажно да кастрычніка 1829 году ўлады хавалі факт існаваньня адмысловае булы папы Піюса VI ад 7 жніўня 1798 году, дзе той прызначыў Грабоўскага тытулярным біскупам Амарыянскім. Кансакрацыя мусіла адбыцца ў лютым 1829 году ў Санкт-Пецярбургу, але ён не дажыў колькіх дзён.
Займаўся навукай, у 1822 годзе атрымаў ступень доктара тэалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. Усе свае сродкі аддаваў на дабрачынныя мэты, матэрыяльна падтрымліваў сэмінарыю, касьцёлы, школы й шпіталі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Тацяна Шышова, «Католическая энциклопедия»