Вацлаў Жылінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вацлаў Жылінскі
па-польску: Wacław Żyliński
В. Жылінскі. Невядомы мастак, 1849
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся1 сакавіка 1803(1803-03-01)
Памёр5 траўня 1863(1863-05-05)[1] (60 гадоў)

Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ва́цлаў Жылі́нскі (1 сакавіка 1803, Віленская губэрня — 23 красавіка 1863, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзяяч. Біскуп віленскі (ад 1848), арцыбіскуп магілёўскі (ад 1856), мітрапаліт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Жылінскіх.

Скончыў Віленскую духоўную акадэмію, пасьвечаны ў сьвятары ў 1826, быў дэканам Менскае катэдры; ад 1827 — рэгент і прафэсар Менскае духоўнае сэмінарыі й пробашч у Івянцы. Канонік менскае капітулы ад 11 красавіка 1829.

10 чэрвеня 1829 выехаў у Пецярбург у якасьці асэсара Рымска-каталіцкае духоўнае калегіі.

Ад 1832 — прэлат віленскае капітулы, ад лістапада 1846 — адміністратар Віленскае дыяцэзіі, ад 3 ліпеня 1848 — біскуп віленскі (кансэкраваны 17 сьнежня 1848 у касьцёле сьв. Кацярыны ў Пецярбургу).

У верасьні 1856 папа Піюс IX пагадзіўся з пажаданьнем Аляксандра ІІ прызначыць В. Жылінскага арцыбіскупам Магілёўскім, і 9 сьнежня 1856 ён атрымаў палій арцыбіскупа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Т. Шишова. Жилиньский Вацлав. // Католическая энциклопедия. В 3 т. Т. 1. — М., 2002.