Перайсьці да зьместу

Антоні Фіялкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Фіялкоўскі
Адукацыя
  • Полацкая езуіцкая акадэмія[d]
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся13 чэрвеня 1797(1797-06-13)
Памёр11 лютага 1883(1883-02-11) (85 гадоў)

Узнагароды
кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Анто́ні Фіялко́ўскі (па-польску: Antoni Fijałkowski; 13 чэрвеня 1797, Лепель, Віцебская губэрня — 1883) — рымска-каталіцкі дзяяч.

Навучаўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі, у галоўнай духоўнай сэмінарыі пры Віленскім ўнівэрсытэце. Прафэсар багаслоўскіх навук і касьцёльнае гісторыі ў Віленскай дыяцэзіяльнай сэмінарыі й Віленскім унівэрсытэце, а пасьля яго закрыцьця — у Віленскай каталіцкай духоўнай акадэміі (рэктар ад 1842). Ад 25 чэрвеня 1858 тытулярны біскуп Тэнэсуса й дапаможны біскуп Камянецкае дыяцэзіі. Ад 23 сакавіка 1860 камянецкі біскуп, ад 23 лютага 1872 магілёўскі арцыбіскуп. Садзейнічаў пашырэньню расейскае мовы сярод каталіцкага насельніцтва, браў удзел у складаньні першага каталіцкага катэхізысу на расейскай мове. Ягонымі клопатамі ў Санкт-Пецярбургу былі заснаваныя мітрапаліцкі касьцёл і дыяцэзіяльная сэмінарыя, якой ён запаветваў усю сваю багатую бібліятэку.

Папярэднік
Тымаці Клемэнт Сьміт
Тэнэсускія біскупы
18581860
Наступнік
Карлёс Эчэніке Альтаміра
Папярэднік
Мікалай Гурскі
Камянецкія біскупы
18601867
Наступнік
Пётар Манькоўскі
Папярэднік
Вацлаў Жылінскі
Магілёўскія арцыбіскупы
18721883
Наступнік
Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі
  • Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: БелЭн, 2001. — 386 с.: іл. ISBN 985-11-0220-2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]