Баляслаў Геранім Клапатоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Баляслаў Геранім Клапатоўскі (па-польску: Bolesław Hieronim Kłopotowski; 13 сакавіка 1848, Шаргарад, цяпер Віньніцкая вобласьць, Украіна-24 лютага 1903, Санкт-Пецярбург, Расея) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.

Навучаўся ў Духоўнай сэмінарыі ў Жытоміры (18651869) і Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (18691873). Высьвечаны на сьвятара 15 ліпеня 1872. Працаваў прафэсарам у сэмінарыі ў Жытоміры (18731877), прафэсарам і ад 1897 рэктарам Акадэміі ў Пецярбургу.

Ад 2 жніўня 1897 тытулярны біскуп Элеўтэропалісу й дапаможны біскуп луцка-жытомірскае дыяцэзіі. Ад 14 сьнежня 1899 луцка-жытомірскі біскуп і адміністратар камянецкае дыяцэзіі. Ад 15 красавіка 1901 арцыбіскуп магілёўскі й адміністратар менскае дыяцэзіі. Адначасова кіраваў Духоўным калегіюмам у Пецярбургу.

Папярэднік
Цырыл Любавідзкі
Луцкія біскупы
1899-1901
Наступнік
Караль Антоні Недзялкоўскі
Папярэднік
Шыман Марцін Казлоўскі
Магілёўскія арцыбіскупы
1901-1903
Наступнік
Ежы Юзаф Шэмбак