Перайсьці да зьместу

Ян Гінтаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гінтаўт
лац. Jan Gintaŭt / Hintaŭt
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1424
Бацькі Вігайла[1]

Ян Гінтаўт (? — па 1424) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ковенскі.

Валодаў Рудамінай.

Кандалд, Гандалд або Генталт (Candoaldo, Gandualdus[2], Gentaltus[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gyntawt Wigails son[6], Gynthowd filius Wilgaws[7] (12 кастрычніка 1398 году); Gyntold (18 студзеня 1401 году)[8]; Ginthawt (пачатак XV ст.)[9]; Johannes Ginthold (27 верасьня 1422 году)[10]; Gintoldo de Ziruntin (Gintold[11]; 20 красавіка 1424 году)[12].

Зь літоўскага баярскага роду, сын Вігайлы. У недатаваным лісьце ад рагніцкага комтура да вялікага магістра зазначаецца, што Гінтаўт — пляменьнік Чупурны. Магчыма, быў у сваяцтве з Монтаўтамі і Бутрымамі[11].

Упершыню ўпамінаецца ў 1398 годзе як сьведка Салінскай умовы. У пачатку XV ст. быў старостам ковенскім. Магчыма, яму належала прыкладзеная да Мельнскай умовы (1422 год) пячаць з гербам «Тапор». У дакумэнце вялікага князя Вітаўта ад 1424 году ўпамінаецца як Gintoldo de Ziruntin.

Гінтаўтавічы, якія жылі ў XV ст., наўрадці былі яго сынамі[11].

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 222, 239. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. ^ Saint-Omer, Bibliothèque d'agglomération de Saint-Omer, 749, Saint-Bertin : centre culturel du VIIe au XVIIIe siècle : constitution, conservation, diffusion, utilisation du savoir
  3. ^ Le carte del Monastero di San Siro di Genova: 1225—1253. Vol. 2. — Genova, 1997. P. 242, 333.
  4. ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 167.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  7. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  9. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 83.
  10. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11
  11. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 239.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 290.