Юры Сямёнавіч Гальшанскі
Выгляд
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1410 |
Памёр | не раней за 1456 і не пазьней за 1458[1][2] |
Род | Гальшанскія |
Бацькі | Сямён Гальшанскі[d][3] Марыя[d] |
Дзеці | Іван Гальшанскі[d][4], Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі[d][5], Юліянія Гальшанская[d][6], Сямён Гальшанскі[6], Ганна Гальшанская[d][6], Васіль Гальшанскі[d][6] і Юры Гальшанскі[d][6] |
Юры Сямёнавіч Гальшанскі (каля 1410 — каля 1457) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Разам з братамі валодаў Гальшанамі, Глускам, Дубровіцай са Сьцепаньню, Раманавам у Аршанскім павеце, Станькавам і Жыцінам у Менскім павеце, Сьвіранамі, Шашоламі, Кроштамі ды іншым[7].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Гальшанскіх, сын Сямёна Лютага.
Быў адным з арганізатараў абраньня вялікім князем Казімера Ягайлавіча ў 1440 годзе. У 1456 годзе, аднак, далучыўся да апазыцыі, якая хацела абраць вялікім князем Сямёна Алелькавіча.
Ажаніўся з Ульлянай невядомага паходжаньня, якая запісала ў памяньнік Кіеўска-Пячэрскай лаўры як свой род князёў Уладзімера Альгердавіча і Алельку Ўладзімеравіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Юліянія; памерла маладой, прылічаная да сьвятых
- Ганна, другая жонка Марціна Гаштольда
- Іван Дубровіцкі; удзельнік змовы супраць вялікага князя Казімера, пакараны сьмерцю ў 1481 годзе)
- Аляксандар, кашталян віленскі з 1493 году
- Васіль
- Юры
- Сямён, староста луцкі з 1490 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 303. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 98–99.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 97.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 99, 107.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 99, 101.
- ^ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 99.
- ^ Насевіч В. Гальшанскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 492.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4