Алелька Ўладзімеравіч
![]() Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII ст. | |
![]() Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1395 |
Памёр | 1455 |
Пахаваны | |
Род | Алелькавічы |
Бацькі | Уладзімер Альгердавіч Ганна[d] |
Дзеці | Барбара Алелькаўна[d], Еўдакія Алелькаўна[d], Міхаіл Алелькавіч[d], Сямён Алелькавіч[d] і Юліянія Іванаўна Карачаўская[d] |
Але́лька (Аляксандар) Уладзі́меравіч (? — пасьля 1 лютага 1454[1], Кіеў[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Князь слуцкі і капыльскі (пасьля 1398—1440), князь кіеўскі (1408—1411[1], 1440—1454). Заснавальнік княскага роду Алелькавічаў.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын кіеўскага князя Ўладзімера, унук Альгерда. Па сьмерці бацькі валодаў Слуцкім і Капыльскім княствамі.

У пачатку XV ст. атрымаў ад Вітаўта Кіеўскае княства за падтрымку ў барацьбе са Сьвідрыгайлам (аднак у 1422 страціў гэтую пасаду). У 1411 выдаў прывілей Кіеўскаму кляштару дамініканаў.
У 1417 пры падтрымцы Вітаўта ажаніўся зь ягонай унучкай Настасьсяй, дачкой маскоўскага князя Васіля і Соф’і Вітаўтаўны.
Вёў несупынныя войны з татарамі, баронячы ад іх паўночныя межы дзяржавы[2]. Браў удзел у складаньні Мельнскага міру (1422), а таксама ў выправе Вітаўта на Ноўгарад (1428). Па сьмерці Вітаўта прэтэндаваў на сталец.
У грамадзянскую вайну (1432—1437) спачатку быў прыхільнікам Сьвідрыгайлы Альгердавіча. У 1432—1433 пэўны час быў на баку Жыгімонта Кейстутавіча, потым зноў Сьвідрыгайлы[1]. У 1433 Жыгімонт зьняволіў Алельку ў Кернаве, а ягоных жонку і сыноў Сямён і Міхал — ува Ўцяне. Магчыма, у Алелькі быў і трэці сын — Аляксандар.
Па сьмерці Жыгімонта (1440) зноў прэтэндаваў на сталец. Новаабраны вялікі князь Казімер перадаў яму Кіеўскае княства, потым места Асьцёр.
Перад сьмерцю Алелька прыняў схіму пад імем Аляксей. Пахавалі князя ў Кіеўска-Пячэрскай лаўры.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Валерый Пазднякоў. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 218.
- ^ а б П. Р. Казлоўскі. Алелькавічы // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 101.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 2000.