Шэйн Лонг
| Шэйн Лонг | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 студзеня 1987[1][2] (39 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005 | Корк Сіці | 1 (0) |
| 2005—2011 | Рэдынг | 174 (44) |
| 2011—2014 | Ўэст Бромўіч Альбіён | 81 (19) |
| 2014 | Гал Сіці | 15 (4) |
| 2014—2022 | Саўтгэмптан | 198 (28) |
| 2021 | → Борнмут | 11 (2) |
| 2022—2023 | Рэдынг | 30 (1) |
| Зборныя | ||
| 2005—2006 | Ірляндыя (да 19)[d] | 8 (0) |
| 2006 | Ірляндыя (да 21)[d] | 1 (0) |
| 2007—2021 | Ірляндыя | 88 (17) |
Шэйн Па́трык Лонг (па-ангельску: Shane Patrick Long; нар. 22 студзеня 1987 году, Гортнагу, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, нападнік. За час гульнявой кар’еры абараняў колеры нацыянальнай зборнай Ірляндыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дзяцінстве быў таленавітым гэрлерам, і ў складзе каманды «Тыпэрэры GAA» удзельнічаў у двух паўфіналах моладзевага чэмпіянату Ірляндыі па гэрлінгу.
Лонг быў заўважаны футбольным трэнэрам «Корк Сіці» Пэтам Доланам, і, з 1 ліпеня 2004 году Шэйн пачаў трэніравацца ў дублюючым складзе каманды. У асноўны склад трапіў да пачатку сэзона 2005 году, у сувязі з тым, што месца зрушанага з пасады Долана заняў Дэм’ен Рычардсан. Новы трэнэр заўважыў талент маладога нападніка й дазволіў яму дэбютаваць у чэмпіянаце Ірляндыі ў сакавіку 2005 году. У «Рэдынгу» Лонг выступаў з 2005 году. Першая ягоная гульня за ангельскі клюб адбылася 17 красавіка 2006 году ў хатнім матчы са «Сток Сіці» (3:1). У жніўні 2011 году Лонг падпісаў кантракт на 3 гады з клюбам «Ўэст Бромўіч Альбіён», дзе выступаў у кашулі з нумарам 9. Дэбютаваў за «драздоў» 14 жніўня 2011 году ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», дзе адразу ж забіў гол. 17 студзеня 2014 году Лонг падпісаў кантракт з клюбам «Гал Сіці» на тры з паловай гады, сума кантракту не была аб’яўлена[3]. Дэбютаваў за новы клюб 28 студзеня ў матчы з «Крыстал Пэлас», дзе гульцы «Галу» трывалі паразу зь лікам 1:0[4]. У сваім наступным матчы супраць «Тотэнгэму» 1 лютага Шэйн адкрыў лік гульні, якая скончылася ўнічыю 1:1.
Сэзон 2014—2015 гадоў пачаў разам з «Галам Сіці» ў матчах Лігі Эўропы, аднак 14 жніўня 2014 году было аб’яўлена пра пераход гульца ў табар «Саўтгэмптану», зь якім Шэйн падпісаў 4-гадовы кантракт. Лічыцца, што гулец павінен замяніць Рыкі Ламбэрта, які ў летку таго ж году далучыўся да складу «Лівэрпула».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаўшы гуляць за «Рэдынг» у Ангельшчыне ў сэзоне 2005—2006 гадоў прыняў першы ўдзел у міжнародных матчах, патрапіўшы ў заяўку моладзевай зборнай Ірляндыі[5]. З-за траўмаў ягонага таварышча па «Рэдынгу» Кевіна Дойла й гульца «Сандэрлэнду» Стывэна Эліёта[6], Лонг атрымаў шанец выступіць у складзе асноўнай зборнай. Дэбют адбыўся 7 лютага 2007 году ў матчы супраць зборнай Сан-Марына (2:1)[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ SHANE LONG // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Shane Long // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Long Signs For The Tigers. Hull City AFC.
- ↑ Crystal Palace Hull. BBC Sport
- ↑ Republic of Ireland: Under 19 - Squad Profile. Футбольная асацыяцыя Ірляндыі
- ↑ Long ready to make Republic debut. BBC Sport
- ↑ San Marino 1-2 Rep of Ireland. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Рэдынгу»
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball