Перайсьці да зьместу

Джэймз Маклін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэймз Маклін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1989(1989-04-22)[1][2] (36 гадоў)
Рост 180 см
Вага 70 кг[3]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэксэм[d]
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Інстытут 1 (0)
2008—2011 Дэры Сіці 79 (16)
2011—2013 Сандэрлэнд 59 (7)
2013—2015 Ўіган Атлетык 73 (9)
2015—2018 Ўэст Бромўіч Альбіён 99 (4)
2018—2021 Сток Сіці 102 (12)
2021—2023 Ўіган Атлетык 79 (12)
2023—4 Рэксэм[d] 79 (7)
Зборныя
2008—2009 Паўночная Ірляндыя (да 21)[d] 7 (0)
2009—2010 Паўночная Ірляндыя (да 21)[d] 7 (0)
2012—2023 Ірляндыя 103 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 траўня 2025.

Джэймз Маклін (па-ангельску: James McClean; нар. 22 красавіка 1989 году, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэксэм» і нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі, аднак абвесьціў аб сваім жаданьні выступаць за нацыянальную зборную Ірляндыі.

Джэймз пачаў кар’еру ў клюбе свайго роднага гораду Дэры, «Дэры Сіці»[4]. Галоўны трэнэр «Дэры Сіці» Стывэн Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на пэрспэктыву»[5].

9 жніўня 2011 году Маклін перайшоў у ангельскі «Сандэрлэнд» за 350 тысячаў фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клюбам трохгадовы кантракт[6]. Пасьля падпісаньня кантракта з гульцом, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыцьцё на будучыню»[7], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзэрвовы склад. Маклін добра сябе праявіў у матчах рэзэрвістаў, у прыватнасьці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасьля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 сьнежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», у якім «Сандэрлэнд» атрымаў перамогу зь лікам 2:1[8]. 3 студзеня 2012 году забіў свой ​​першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ўіган Атлетык».

8 жніўня 2013 году Маклін падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам Чэмпіёншыпу «Ўіган Атлетык»[9].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэймз згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі. 26 ліпеня 2011 году ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірляндыі[10], аднак Маклін адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірляндыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірляндыі[11]. 29 лютага 2012 году дэбютаваў за зборную Ірляндыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]