Перайсьці да зьместу

Эйдэн Макгідзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйдэн Макгідзі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 красавіка 1986(1986-04-04)[1] (40 гадоў)
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2010 Сэлтык 185 (32)
2010—2014 Спартак Масква 72 (12)
2014—2017 Эвэртан 32 (1)
2016 → Шэфілд Ўэнздэй 13 (1)
2016—2017 → Прэстан Норт Энд 34 (8)
2017—2022 Сандэрлэнд 127 (29)
2020 → Чарлтан Атлетык 10 (0)
2022—2023 Гібэрніян 9 (0)
2023—2024 Эр Юнайтэд 16 (2)
Зборныя
2002 Ірляндыя (да 17)[d] 3 (0)
2003 Ірляндыя (да 20)[d] 1 (0)
2004—2006 Ірляндыя (да 21)[d] 11 (1)
2004—2017 Ірляндыя 93 (5)

Эйдэн Макгідзі (па-ангельску: Aiden McGeady; нар. 4 красавіка 1986 году, Глазга, Шатляндыя) — колішні ірляндзкі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі.

Макгідзі нарадзіўся ў Шатляндыі, але вырашыў гуляць на міжнародным узроўні за зборную Ірляндыі праз паходжаньне ягоных бабуляў і дзядуляў. Ён быў у шыхтах зборнай Ірляндыі на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ў Польшчы й Украіне[3]. Ягоны бацька, Джон Макгідзі, быў таксама прафэсійным футбалістам і гуляў за клюб «Шэфілд Юнайтэд»[4].

Макгідзі гуляў на дзіцячым узроўні за клюбы «Басьбі» і «Говангіл». У пятнаццацігадовым узросьце Эйдэн кінуў сваю школу, Вышэйшую школу Сьвятога Нініяна ў Глазга, для таго, каб увесь свой час надалей прысьвячаць футболу. Першай ягонай «вялікай» камандай стаў «Кўінз Парк».

У 2001 годзе Макгідзі перайшоў у «Сэлтык». Гуляў за юнацкую й моладзевую каманды «кельтаў». У гэты час ім сур’ёзна цікавіўся лёнданскі «Арсэнал», аднак ірляндзец палічыў за лепшае застацца ў шэрагах «бела-зялёных».

25 красавіка 2004 году васемнаццацігадовай Эйдэн дэбютаваў у першай камандзе «Сэлтык», выйшаўшы адразу ж у стартавым складзе «кельтаў». Адбылося гэта ў матчы шатляндзкай Прэм’ер-лігі, дзе «бела-зялёныя» сустракаліся з «Гарт оф Мідлотыян», забіўшы гол у браму «сэрцаў» на 17-й хвіліне паядынку, Макгідзі адкрыў лік сваім галам за клюб з Глазга, стаўшы найлепшым гульцом сустрэчы.

У канцы траўня 2010 году ў брытанскай прэсе зьявіліся паведамленьні, што ірляндцам сур’ёзна цікавіцца расейскі «Спартак», які гатовы дзеля пераезду Макгідзі ў Маскву расстацца з 8 млн эўра[5]. 13 жніўня Эйдэн афіцыйна стаў гульцом «Спартаку», заключыўшы з маскоўцамі пагадненьне аб супрацоўніцтве тэрмінам на чатыры гады[6].

Дэбютаваў за новы клюб у верасьні, атрымаўшы перамогу 2:1 над «Сатурнам», у гэты матчы Эйдэн зрабіў галявую перадачу[7]. Свой першы гол за «Спартак» забіў у хатнім нічыйным матчы 2:2 супраць «Амкару» пазьней у тым жа месяцы[8]. 30 кастрычніка гол Эйдэна з пэнальці прынёс «Спартаку» перамогу над клюбам «Растоў» зь лікам 2:1. Акрамя забітага мяча ў гэтым паядынку ірляндзец адзначыўся й галявой перадачай. У заключным туры чэмпіянату Расеі 2009—2010 гадоў, у якім «чырвона-белыя» сустракаліся са сваімі землякамі з «Дынама», Макгідзі, ня справіўшыся з эмоцыямі, быў выдалены з поля на 78 хвіліне матчу за падкат ззаду. Паводле вынікаў сэзону 2010 году гулец увайшоў у «Сьпіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі», стаўшы другім сярод правых паўабаронцаў Прэм’ер-лігі[9].

У траўні 2012 году Макгідзі прызнаўся, што пасьля сканчэньня кантракту, які дзейнічаў з чырвона-белымі да 2014 году, ён хоча паспрабаваць свае сілы ў іншым клюбе[10].

11 студзеня 2014 году Эйдэн афіцыйна перайшоў з «Спартаку» ў ангельскі «Эвэртан», падпісаўшы кантракт на 4,5 году[11]. У той жа дзень Макгідзі быў прадстаўлены заўзятарам каманды перад гульнёй з «Норыдж Сіці» на стадыёне «Гудысан Парк»[12].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Макгідзі гуляў за шатляндзкую зборную школьнікаў падчас свайго знаходжаньня ў шэрагах «Кўінз Парк». Аднак пасьля таго, як Эйдэн пакінуў клюб «павукоў» і далучыўся да «Сэлтыку», разгарэліся гарачыя спрэчкі з нагоды таго, ці мае права гэты малады футбаліст гуляць за зборную Ірляндыі, куды ён, паводле заяваў самога футбаліста, імкнуўся зь дзяцінства, хоць і нарадзіўся ў Глазга[13].

У выніку Макгідзі дазволілі гуляць за ірляндцаў. Не апошнюю ролю ў гэтым адгуляў былы брамнік «кельтаў» Пэкі Бонэр — ірляндзец паводле нацыянальнасьці, доўгі час які гуляў у Шатляндыі[14].

«Сэлтык»:

«Сандэрлэнд»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]