Перайсьці да зьместу

Шарпілаўка (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарпілаўка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Шарпілаўскі
Вышыня: 119 м н. у. м.
Насельніцтва: 749 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247037
СААТА: 3210898036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°7′1″ пн. ш. 30°55′52″ у. д. / 52.11694° пн. ш. 30.93111° у. д. / 52.11694; 30.93111Каардынаты: 52°7′1″ пн. ш. 30°55′52″ у. д. / 52.11694° пн. ш. 30.93111° у. д. / 52.11694; 30.93111
Шарпілаўка на мапе Беларусі ±
Шарпілаўка
Шарпілаўка
Шарпілаўка
Шарпілаўка
Шарпілаўка
Шарпілаўка

Шарпі́лаўка[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Сож. Адміністрацыйны цэнтар Шарпілаўскага сельсавету. Насельніцтва 749 чал. (2004).

Знаходзяцца за 37 км на поўдзень ад Гомелю і за 15 км ад чыгуначнай станцыі Краўцоўка на лініі ГомельЧарнігаў, каля аўтадарогі Новая ГутаГомель.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1811 року ў Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1833 року ў Хомінской эканоміі Гомельскага маёнтку. З 1880 року ў вёсцы працавала хлебазапасная крама. У 1897 року — школа граматы, хлебазапасная крама, 2 ветракі, 2 крупадзёрні, гамарня, карчма. У Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Дзейнічала народная вучэльня (у 1907 року 60 вучняў). У 1908 року дзейнічала царква.

У 1926 року працавалі паштовы пункт, школа, крама. З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Шарпілаўскага сельсавету Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 року Гомельскага, з 10 лютага 1931 року Лоеўскага, з 25 сьнежня 1962 року Рэчыцкага, з 15 студзеня 1964 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 року), з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці.

У 1930 року ў вёсцы працавалі 2 ветракі, 2 гамарні, 2 конныя крупадзёрні. У 1959 року цэнтар гаспадаркі «Міжрэчча».

  • 1788 — 62 жыхары
  • 1798 — 73 жыхары
  • 1811 — 28 двароў, 95 жыхароў мужчынскага полу
  • 1833 — 97 рэвіскіх душ
  • 1885 — 109 двароў, 492 жыхары
  • 1897 — 147 двароў, 1021 жыхар (паводле перапісу)
  • 1908 — 169 двароў, 1340 жыхароў
  • 1926 — 246 двароў
  • 1959 — 961 жыхар (паводле перапісу)
  • 1999 — 747 жыхароў
  • 2004 — 280 двароў, 749 жыхароў

У Шарпілаўцы знаходзяцца кравецкая майстэрня, сярэдняя школа, дом культуры, 2 бібліятэкі, дзіцячы санаторы «Верасок», комплексны прыёмны пункт, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад-ясьлі, аддзяленьне сувязі, сталоўка, 5 крамаў, лазьня.

У вёсцы 280 жылых дамоў (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай доўгай, мэрыдыяннай скіраванасьці, вуліцы. Паралельна да яе на ўсходзе праходзіць кароткая вуліца, а на захадзе кароткая вуліца з завулкам. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

  • 40 гадоў Кастрычніка
  • 50 гадоў Кастрычніка
  • Моладзевая
  • Савецкая
  • Цэнтральная

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]