Мэтэаралёгія
Выгляд
Мэтэаралёгія | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | навукі пра Зямлю і атмасфэрная навука[d] |
Тэма | 10921 |
Прадмет вывучэньня | будова і ўласьцівасьці зямной атмасфэры; таксама фізычныя працэсы, якія ў ёй адбываюцца. |
Пэрыяд заснаваньня | антычнасьць |
Гісторыя | timeline of meteorology[d] |
Асноўныя кірункі | — |
Дапаможныя дысцыпліны | — |
Цэнтры дасьледаваньняў | — |
Значныя навукоўцы | — |
Мэтэаралёгія ў Вікісховішчы |
Мэтэаралё́гія — навука пра будову і ўласьцівасьці зямной атмасфэры, а таксама фізычныя працэсы, якія ў ёй адбываюцца.
Разьдзелы мэтэаралёгіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- фізыка атмасфэры
- хімія атмасфэры
- дынамічная мэтэаралёгія
- сынаптычная мэтэаралёгія і кліматалёгія
- біялягічная мэтэаралёгія
Асноўныя аб’екты дасьледаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- склад атмасфэры
- будова атмасфэры
- цеплавы рэжым атмасфэры
- вільгацеабмен у атмасфэры
- агульная цыркуляцыя атмасфэры
- электрычныя палі
- аптычныя і акустычныя зьявы.
Вывучае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кароткая гісторыя мэтэаралёгіі ў Расеі і СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- канец XVII ст. (пры Пятры I) — пачаліся сталыя назіраньні за надвор’ем.
- 1715 г. — першы ў Расеі вадамерны пост, па загадзе Пятра I на Няве ў Петрапаўлаўскай крэпасьці.
- 30-я гады XVIII ст. — створаная сетка з 20 мэтэастанцый («Вялікая паўночная экспэдыцыя»).
- 1 красавіка 1849 г. — у Пецярбургу заснаваная «Галоўная фізычная абсэрваторыя» (ГФА). (Цяпер «Галоўная геафізычная абсэрваторыя» ім. А. І. Ваейкава (ГГО)).
- 1868—1895 — дырэктар Г. І. Вільд
- 1896…? — дырэктар М. А. Рыкачоў
- 1913—1916 — дырэктар Б. Б. Галіцын
- 70-я гады XIX ст. — масавае разьвіцьцё сеткі пунктаў гідралягічных назіраньняў на буйных рэках і азёрах.
- 1 студзеня 1872 г. — ГФА прыступіла да стварэньня штодзённых сынаптычных мапаў Эўропы і Сыбіры і да выпуску мэтэаралягічнага бюлетэня (дату прынята лічыць днём нараджэньня службы надвор’я ў Расеі).
- 21 чэрвеня 1921 г. — У. І. Ленін падпісаў дэкрэт «Аб арганізацыі мэтэаралягічнай службы ў РСФСР».
- жнівень 1929 г. — пастанова СНК СССР аб арганізацыі адзінай Гідрамэтэаралягічнай службы.
- стваральнік і кіраўнік — А. Ф. Вангенгейм, старшыня Гідрамэтэаралягічнага камітэту пры СНК СССР. (У 1934 годзе прысуджаны да 10 гадоў ВПЛ)[1]
- 1 студзеня 1930 г. — пачало працу «Цэнтральнае бюро надвор’я».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хромов С. П. Метеорология и климатология для географических факультетов. — Л.: Гидрометеорологическое изд-во, 1964. — С. 30. — 500 с.
- Городецкий О. А., Гуральник И. И., Ларин В. В. Метеорология, методы и технические средства наблюдений. — 2-е выд. — Л.: Гидрометеоиздат, 1991. — С. 8. — 336 с. — ISBN 5-268-00646-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расейскі дзяржаўны гідрамэтэаралягічны ўнівэрсытэт (РДГМУ) (рас.)
- Гідрамэтэаралягічны навукова-даследчы цэнтар Расейскай Фэдэрацыі (рас.)
- Аддзяленьне мэтэаралёгіі і кліматалёгіі Маскоўскага цэнтра Расейскага геаграфічнага грамадзтва (рас.)
- Пахаладаньне 2006 (рас.)
- Фронты (рас.)
- Як мэтэаролягі прадказваюць надвор’е (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |