Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік гісторыі
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Барысаглебская царква
Барысаглебская царква
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. / 53.89611° пн. ш. 30.325° у. д. / 53.89611; 30.325Каардынаты: 53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. / 53.89611° пн. ш. 30.325° у. д. / 53.89611; 30.325
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня 1869
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Commons-logo.svg Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Барыса і Глеба — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. (мураўёўка) у Магілёве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны комплекс з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву Маскоўскага патрыярхату ў Магілёве збудавалі ў 1869 годзе на месцы драўлянай царквы Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату.

У 1986 годзе царкву пераасьвяцілі як сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаюцца рысы клясыцызму (руставаныя пілястры з кутоў, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVII ст. (пяцікупальле, кілепадобныя завяршэньні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі)[1]. Гэта амаль квадратная ў пляне 6-слупавая 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка. У паўночнай частцы разьмяшчаюцца 3 паўцыліндрычныя апсыды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад завяршаецца трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, з бакоў трыкутнымі.

Усярэдзіне чатыры крыжовыя ў пляне слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія абапіраюцца хоры.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Брусава, 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лаўрэцкі Г. Магілёўскія Барысаглебскія цэрквы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 291.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000012

Commons-logo.svg Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Магілёў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў