Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Магілёў)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
| |
Барысаглебская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. / 53.89611° пн. ш. 30.325° у. д.Каардынаты: 53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. / 53.89611° пн. ш. 30.325° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 1869 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | church-mogilev.by |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвяты́х Бары́са і Гле́ба — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Магілёве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны комплекс з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) каля Быхаўскага Рынку збудавалі ў 1869 годзе на месцы драўлянай царквы Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату.
У 1986 годзе царкву пераасьвяцілі як сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаюцца рысы клясыцызму (руставаныя пілястры з вуглоў, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVII ст. (пяцікупальле, кілепадобныя завяршэньні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі)[1]. Гэта амаль квадратная ў пляне 6-слупавы 3-нэфавы крыжова-купальны храм. У паўночнай частцы разьмяшчаюцца 3 паўцыліндрычныя апсыды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад завяршаецца трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, з бакоў трыкутнымі.
Усярэдзіне чатыры крыжовыя ў пляне слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія абапіраюцца хоры.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
красавік 1942 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1944 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Выгляд з боку апсыдаў
-
Інтэр’ер царквы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Брусава, 2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лаўрэцкі Г. Магілёўскія Барысаглебскія цэрквы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 291.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000012 |