Царква Прачыстай Багародзіцы (Быцень)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Прачысьценская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Быцень |
| Каардынаты | 52°52′54,79″ пн. ш. 25°29′40,91″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Пінская япархія |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быцені, у складзе комплексу Прачысьценскага манастыра. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[b]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры позьняга рэнэсансу і раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая драўляная царква існавала з 1640 году, калі слонімскі маршалак Рыгор Трызна з жонкаю Рэгінай з Сапегаў заснавалі ў Быцені манастыр базылянаў.
Мураваную Прачысьценскую царкву будавалі ў 1650—1654 гадох з фундацыі Рыгора Трызны, відаць, як пахавальню роду[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быцень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву разам з манастыром у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі царкву (разабралі фігурны франтон).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За польскім часам у царкве праходзілі службы. У 1990-я гады перад царквой збудавалі браму-званіцу з купалам-цыбулінай, якая не адпавядае архітэктуры помніка.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу і раньняга барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад вальмавым дахам з 8-гранным купальным барабанам. Галоўны заходні фасад падзяляецца лапаткамі на тры праслы, бакавыя зь іх аздабляюцца роўныымі прастакутнымі нішамі, над галоўным уваходам разьмяшчаецца аркавы аконны праём. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках.
Унутраная прастора падзяляецца магутнымі пілёнамі на тры нэфы, цэнтральны зь якіх (значна шырэйшы за бакавыя) перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі і графіка
- 1912 г.
- лістапада 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1920-я гг.
- 1927—1930 гг.
- 1930-я гг.
- да 1939 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ярашэвіч А. Быценскі Успенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 361.
- ↑ Кулагін А. Быценская капліца // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 98.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000292 |