Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай (Вялейка)
Помнік гісторыі | |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
| |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Вялейка |
Каардынаты | 54°29′17.21″ пн. ш. 26°54′59.13″ у. д. / 54.4881139° пн. ш. 26.916425° у. д.Каардынаты: 54°29′17.21″ пн. ш. 26°54′59.13″ у. д. / 54.4881139° пн. ш. 26.916425° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Аляксей Уладзіміравіч Полазаў[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай | |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай на Вікісховішчы |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вялейцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вялейцы збудавалі ў 1865 годзе з бласлаўленьня мітрапаліта Ёсіфа (Сямашкі) пры падтрымцы віленскага генэрал-губэрнатара Мураўёва-вешальніка паводле праекту расейскага інжынэра Аляксея Полазава. Фундатарам царквы быў расейскі дваранін, камэргер і сапраўдны стацкі саветнік Апалон Рэдкін. Будаваньне вялося побач з драўлянай царквой Сьвятога Мікалая. Асьвяцілі царкву 4 верасьня 1865 году. Абразы для іканастаса напісаў расейскі мастак Міхаіл Васільеў, прафэсар гістарычнага малярства Санкт-Пецярбурскай акадэміі мастацтваў.
Па Другой сусьветнай вайне царква працягвала дзеяць (тым часам савецкія ўлады зачынілі тутэйшы касьцёл). У 2015 годзе пры царкве адкрыўся «Духоўна-асьветніцкі цэнтар». У 2017 годзе да апсыды прыбудавалі рызьніцы[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсыда. 4-схільны дах цэнтральнага кубападобнага аб’ёму завяршаецца невялікім пяцікупальлем, узьведзеным на 4-граннай плятформе. Гранёны шацёр чацверыковай званіцы над прытворам завяршаецца купалам-цыбулінай. На буйных гранях шатра месьцяцца гадзіньнікі. Лучковы праём галоўнага ўвахода мае выгляд высокага парталу з круглым акном-ружай і кілепадобнай аркай у завяршэньні. Аркавыя фасады бакавых прыдзелаў накрывае кілепадобны дах. Такую ж самую форму атрымалі ліштвы аркавых адзінарных і здвоеных аконных праёмаў. Архітэктурная плястыка, пазычаная з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: аркатурныя паясы, кілепадобныя аркі, купалы-цыбуліны, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, лапаткі, філёнгі.
Усярэдзіне роўная столь малітоўнай залі спалучаецца з конхавых пакрыцьцём апсыды. Над уваходам хоры з бакавымі ўсходамі[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1890-я гг.
-
1900 г.
-
П. Валынцэвіч, 1901 г.
-
1905 г.
-
10 сакавіка 1917 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
-
Б. Бэрман, 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1920 г.
-
1920-я гг.
-
да 1939 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня, 33
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фролова О. В вилейской церкви завершили пристройки. В следующем году сделают современное отопление (фото), Край.by, 1 лістапада 2017 г.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.