Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай (Вялейка)
| Помнік гісторыі | |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай | |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Вялейка |
| Каардынаты | 54°29′17,21″ пн. ш. 26°54′59,13″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Аўтар праекту | Аляксей Уладзіміравіч Полазаў[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай на мапе Беларусі Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай | |
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вялейцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вялейцы збудавалі ў 1865 годзе з бласлаўленьня мітрапаліта Ёсіфа (Сямашкі) пры падтрымцы віленскага генэрал-губэрнатара Мураўёва-вешальніка паводле праекту расейскага інжынэра Аляксея Полазава. Фундатарам царквы быў расейскі дваранін, камэргер і сапраўдны стацкі саветнік Апалон Рэдкін. Будаваньне вялося побач з драўлянай царквой Сьвятога Мікалая. Асьвяцілі царкву 4 верасьня 1865 году. Абразы для іканастаса напісаў расейскі мастак Міхаіл Васільеў, прафэсар гістарычнага малярства Санкт-Пецярбурскай акадэміі мастацтваў.
Па Другой сусьветнай вайне царква працягвала дзеяць (тым часам савецкія ўлады зачынілі тутэйшы касьцёл). У 2015 годзе пры царкве адкрыўся «Духоўна-асьветніцкі цэнтар». У 2017 годзе да апсыды прыбудавалі рызьніцы[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсыда. 4-схільны дах цэнтральнага кубападобнага аб’ёму завяршаецца невялікім пяцікупальлем, узьведзеным на 4-граннай плятформе. Гранёны шацёр чацверыковай званіцы над прытворам завяршаецца купалам-цыбулінай. На буйных гранях шатра месьцяцца гадзіньнікі. Лучковы праём галоўнага ўвахода мае выгляд высокага парталу з круглым акном-ружай і кілепадобнай аркай у завяршэньні. Аркавыя фасады бакавых прыдзелаў накрывае кілепадобны дах. Такую ж самую форму атрымалі ліштвы аркавых адзінарных і здвоеных аконных праёмаў. Архітэктурная плястыка, пазычаная з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: аркатурныя паясы, кілепадобныя аркі, купалы-цыбуліны, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, лапаткі, філёнгі.
Усярэдзіне роўная столь малітоўнай залі спалучаецца з конхавых пакрыцьцём апсыды. Над уваходам хоры з бакавымі ўсходамі[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1890-я гг.
- 1900 г.
- П. Валынцэвіч, 1901 г.
- 1905 г.
- 10 сакавіка 1917 г.
- 1917 г.
- 1918 г.
- Б. Бэрман, 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1920 г.
- 1920-я гг.
- да 1939 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня, 33
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Фролова О. В вилейской церкви завершили пристройки. В следующем году сделают современное отопление (фото), Край.by, 1 лістапада 2017 г.
- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.