Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Вялейка)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Вялейка |
| Каардынаты | 54°29′20,23″ пн. ш. 26°54′55,30″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка і нэараманскі стыль |
| Аўтар праекту | Аўгуст Кляйн[d] |
| Заснавальнік | Аляксандр Янавіч Любанскі[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
| Сайт | vilejka.catholic.by |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вялейцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З XVI ст. Вялейка была цэнтрам староства Ашмянскага павету, тады ж у старосьцінскім палацы пачала дзеяць каталіцкая капліца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. У 1810 годзе яна згарэла. У 1862 годзе кс. Севярын Мікутовіч пачаў будаваць у Вялейцы першы мураваны касьцёл. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія адабралі незавершаны будынак у каталікоў і перадалі яго Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1874 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі і асьвяцілі як Георгіеўскую царкву.
Хоць Вялейка была цэнтрам дэканату, вернікі мусілі былі доўгі час карыстацца невялікай капліцай. Толькі па маніфэсьце аб свабодзе сумленьня ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту інжынэра Аўгуста Клейна. У 1913 годзе касьцёл кансэкравалі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.
У час Першай сусьветнай вайны будынак пацярпеў ад артылерыйскіх абстрэлаў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі у 1922—1928 гадох касьцёл адрэстаўравалі. У гэты час да Вялейскай парафіі належаў філіяльны касьцёл ў вёсцы Гарадзішчы.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад склад. У 1980-я гады будынку налалі статус помніка архітэктуры. Па рэстаўрацыі ў ім адкрылі выстаўную залю імя Нікадзіма Сілівановіча.
У 1990 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Па рэстаўрацыі інтэр’ераў у прэзьбітэрыюме зьявіўся нэагатычны алтар, а ў левым крыле трансэпту — новы алтар у стылі нэабарока[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэаготыкі з элемэнтамі нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка з разьвітым трансэптам і высокай вежай з паўднёвага боку бабінца. Мае асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.
Інтэр’ер аздабляецца арабэскавым арнамэнтальным росьпісам.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1914 г.
- А Канстанцінаў, 1915 г.
- верасень 1915 г.
- П. Аляксееў, 12 кастрычніка 1915 г.
- Б. Мігачоў, 1916 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- Б. Бэрман, 1918 г.
- 1918 г.
- 1922 г.
- 1924 г.
- 1924 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кастрычніцкая, 2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000105 |