Італьянская сацыяльная рэспубліка
Колішняя дзяржава Італьянская сацыяльная рэспубліка па-італьянску: Repubblica Sociale Italiana | |||||
| |||||
Гімн | Giovinezza[d] | ||||
---|---|---|---|---|---|
23 верасьня 1943 — 25 красавіка 1945 | |||||
Сталіца | Сала, муніцыпалітэт[d] і Рым | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
Афіцыйная рэлігія | каталіцтва | ||||
Форма ўраду | аднапартыйная сыстэма[d] і прэзыдэнцкая рэспубліка | ||||
Сябра ў | Краіны Восі | ||||
Валюта | італьянская ліра[d] | ||||
Італья́нская сацыя́льная рэспу́бліка (па-італьянску: Repubblica Sociale Italiana), неафіцыйна вядомая па назьве сваёй сталіцы як Рэспу́бліка Салё (па-італьянску: Repubblica di Salo) — дзяржава на акупаванай нацыскаю Нямеччынаю тэрыторыі паўночнае Італіі. Праіснавала з 1943 году па 1945 год.
Перадгісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля таго, як войска саюзьнікаў уварвалася на Сыцылію, Вялікая фашыская рада ў ліпені 1943 году пад старшынствам Дына Гранды пры падтрымцы караля Віктара Эмануіла III зрынула і арыштавала Бэніта Мусаліні. Новы ўрад маршала П’етра Бадолья пачаў перамовы з уладамі саюзных дзяржаваў.
У падзеі хутка ўмяшалася Нямеччына, якая акупавала поўнач Італіі. Мусаліні быў вызвалены нямецкімі парашутнікамі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні і дастаўленыя ў зону акупацыі. 23 верасьня 1943 году Мусаліні абвясьціў, што пераварот, накіраваны супраць яго, патрываў няўдачу, і што яго рэжым працягваецца ўжо ў выглядзе рэспублікі.
Італьянская сацыяльная рэспубліка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйнаю сталіцаю рэспублікі быў Рым[1], неўзабаве пасьля абвяшчэньня рэспублікі ўзяты войскамі саюзьнікаў. Звычайна фактычнаю сталіцаю рэспублікі завуць Салё, маленькае мястэчка ў Лямбардыі (правінцыя Брэшыя) на возеры Гарда, аднак гэта не зусім дакладна, паколькі штаб-кватэры і філіялы міністэрстваў, кіраваньняў узброенымі сіламі, дзяржаўных СМІ і іншых істытуцыянальных органаў былі разьмешчаны па ўсёй Паўночнай Італіі. Так, у Вэнэцыі была разьмешчана Палата фасцыяў і карпарацыяў і італьянская дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя EIAR, у Вэроне Міністэрства камунікацыяў, у Крэмоне Міністэрства юстыцыі і гэтак далей. У самім Салё знаходзілася Міністэрства замежных справаў, Міністэрства народнае культуры, Цэнтральнае тэлеграфнае прэс-аґенцтва і журналісцкі пул, штаб-кватэры Нацыянальнае рэспубліканскае гвардыі, Рэспубліканскае паліцыі, Аўтаномнага мабільнага легіёна імя Эторэ Муці, Дзясятае флятыліі MAS і гарнізон Чорных брыгадаў. Рада міністраў знаходзіўся ў Гарньяна, а рэзыдэнцыя Дучэ ў Міляне. Мусаліні сфармаваў урад, які ўключаў некаторых чальцоў яго апошняга кабінэта пры каралі (у прыватнасьці, вайсковага міністра маршала Грацыяні).
Неўзабаве пасьля стварэньня, новая дзяржава была змушана, фактычна, саступіць Трыест, Істрыю і паўднёвы Тыроль (гэта значыць італьянскія тэрыторыі, да 1918 году якія ўваходзілі ў Аўстра-Вугоршчыну) немцам (яны былі раней уключаны ў альпійскую і адрыятычную «апэрацыйныя зоны» Трэцяга райху і толькі фармальна належалі Італіі).
Пасьля таго, як саюзьнікі і байцы Супрацівы выцеснілі немцаў з Італіі, рэспубліка Салё спыніла існаваньне, а дучэ быў расстраляны партызанамі пад Мілянам; асобна ад яго былі пакараны два дзясяткі іншых дзеячаў фашыскага рэжыму (Стараче, Буфарыні-Гвіды, Фарыначы і іншыя).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сьцяг узброеных сілаў Італьянскае сацыяльнае рэспублікі з 1 сьнежня 1943 г. па 5 траўня 1944 г.
-
Сьцяг узброеных сілаў Італьянскае сацыяльнае рэспублікі з 6 траўня 1944 г. па 3 траўня 1945 г.
Кіраваньне рэспублікаю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часовы кіраўнік дзяржавы — 09.1943-1945 Мусаліні
Кіраўнік ўраду і міністар замежных справаў — 09.1943-1945 — Мусаліні
Унтар-сакратар ведамства прэзыдэнта — 1943—1945 Франчэска Марыя Бараку
Унтар-сакратар па замежных справах — 1943—1945 граф Сэрафіма Мацаліні
Міністр Унутраных справаў — 1943-12.02.1945 Гвіда Буфарыні Гвіды; 1945 Валерыя Цэрбінэ
Міністар абароны (з 1944 г. міністар узброеных сілаў) — 1943—1945 маршал Грацыяні
Унтар-сакратар МО (кам. сухапутных войскаў) — 1944—1945 Карла Эмануэле Базыле
Унтар-сакратар МО (кам. ВМФ) — 1943 Антоніа Леньяні; 1943—1944 Фэруча Фэрыні; 1944—1945 Джузэпэ Спарцані; 1945 Бруна Гэмэлі
Унтар-сакратар МО (кам. ВПС) — 1943—1944 Эрнэста Бота; 1944 Ариыжа Тжсары; 1944 Маніла Мольфэзэ; 1944—1945 Руджэра Баномі
Міністар юстыцыі і ўзнагародаў (з 1943 — міністар юстыцыі) — 1943 Антоніа Трынгалі-Казанова; 02.11.1943-1945 Пьетра Пізэнты
Міністар гандлю і валюты (з 1943 — міністар фінансаў) — 1943—1945 Дамэніка Пэлегрыні
Міністар карпаратыўнае эканомікі (з 1945 — міністар прамысловай вытворчасьці) — 1943-1.1.1945 Сільвіа Ган; 2.1.1945-1945 Анджэла Тарчы
Міністар грамадзкіх працаў — 1943—1945 Ружэра Рамана
Міністар транспарту — 1943—1945 Аўгуста Лівэрані
Міністар працы — 1945 Джузэпэ Спынэлі
Міністар нацыянальнай адукацыі — 1943—1945 Карла Альберта Бэгіні
Міністар народнае культуры — 1943—1945 Фэрнанда Мэцасома
Міністар сельскай гаспадаркі — 1943—1945 Эдуарда Мароні
15.09.1943-28.04.1945 Алесандра Паваліні
Начальнік штабу Нацыянальнае рэспубліканскае гвардыі
10.10.1943-1944 ген. Рэната Рычы
Нацыянальнае рэспубліканскае войска
1943—1945 ген. Гастонэ Гамбара
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1
Выяўленьне часу ў мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэспубліка Салё вядомая як месца дзеяньня скандальнага мастацкага фільму П’ера Паўла Пазаліні «Салё, ці 120 дзён Садома» (1975).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Праект Канстытуцыі Італьянскае сацыяльнае рэспублікі, ст. 4.
Дакумэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Italia, Repubblica Sociale — Progetto di Costituzione — праект Канстытуцыі Італьянскае сацыяльнае рэспублікі
- Справаздачы пра стан італьянскае прэсы, пра культурныя каштоўнасці, пра «масонскія ложы», «габрэйскіх дзеячах», псіхалагічныя характарыстыкі італьянскага народа. Нямецкія дакумэнты Апэратыўнага штаба райхсьляйтэра Розэнбэрга(недаступная спасылка)