Фолклэндзкія астравы
Фолклэндзкія астравы Falkland Islands | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Desire the right | |||||
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Стэнлі | ||||
Найбуйнейшы горад | Стэнлі | ||||
Форма кіраваньня | Замежная тэрыторыя ЗК Лізавета II Колін Робэртс | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
162 месца ў сьвеце 12 173 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
223 месца ў сьвеце 3140 0,26/км² | ||||
СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва |
223 месца ў сьвеце $75 млн $25 000 | ||||
Валюта | Фолклэндзкі фунт (FKP) | ||||
Незалежнасьць — Дзень Вызваленьня |
14 чэрвеня 1982 году | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .fk | ||||
Тэлефонны код | +500 | ||||
Фолклэндзкія астравы ці Мальвінскія астравы (па-ангельску: Falkland Islands, па-гішпанску: Islas Malvinas) — архіпэляг у паўднёва-заходняй частцы Атлянтычнага акіяна, недалёка ад аргентынскага ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі. Адміністрацыйны цэнтар — Стэнлі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцьвярджаецца, што астравы былі адкрытыя ў 1591—1592 гадох ангельскім мараплаўцам Джонам Дэйвісам, які камандаваў караблём у экспэдыцыі ангельскага карсара Кавэндыша, аднак на права быць першаадкрывальнікамі архіпэлягу прэтэндуюць таксама гішпанцы. Пасьля астравы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У 1763—1765 гадох астравы дасьледаваў францускі мараплавец Люі Антуан дэ Бугенвіль. Працяглы час астравы былі незаселеныя.
Першая сусьветная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас Першай сусьветнай вайны ў раёне архіпэлягу 8 сьнежня 1914 году адбыўся бой паміж нямецкай крэйсэрскай эскадрай пад камандаваньнем віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпээ і вялікабрытанскай эскадрай (віцэ-адмірал Ф. Д. Стэрдзі).
Нямецкае камандаваньне спрабавала актывізаваць дзеяньні свайго флёту на марскіх камунікацыях Вялікабрытаніі ў Атлянтычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Віцэ-адмірал фон Шпээ кіраваў паходам эскадры (2 панцаранёсныя і 3 лёгкія крэйсэры, 2 транспарты і шпітальнае судна) да берагоў Паўднёвай Амэрыкі, дзе 1 лістапада 1914 году ў баі ля мыса Каранэль разьбіў вялікабрытанскую эскадру крэйсэраў.
Выканаўшы задачу па адцягненьні значных сілаў флёту Вялікабрытаніі, нямецкая эскадра атрымала загад прарывацца ў Нямеччыну. Ня ведаючы дысьлякацыі вялікабрытанскіх караблёў, Шпээ вырашыў нанесьці ўдар па ваенна-марской базе Вялікабрытаніі ў Порт-Стэнлі на Фолклэндзкіх астравах, дзе знаходзіліся 1 лінейны карабель, 2 лінейныя, 3 панцаранёсныя і 2 лёгкія крэйсэры). Сустрэўшы нечакана моцны супраціў, Шпээ спрабаваў сыйсьці, але вялікабрытанскія караблі нагналі яго. Шпээ загадаў лёгкім крэйсэрам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі перасьледваць вялікабрытанскія панцаранёсныя і лёгкія крэйсэры, а лінейныя крэйсэры ўступілі ў бой зь нямецкімі панцаранёснымі крэйсэрамі і патапілі іх. Былі зьнішчаныя таксама 2 лёгкія нямецкія крэйсэры і транспарты. Толькі крэйсэру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну ўдалося сыйсьці. У выніку перамогі вялікабрытанскае камандаваньне вызвалілася ад неабходнасьці вылучаць значныя сілы на другарадныя тэатры вайсковых дзеяньняў, а нямецкае камандаваньне страціла моцную крэйсэрскую эскадру. Сам Шпээ загінуў на флягманскім крэйсэры «Шарнхорст».
Канфлікт 1982 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1982 годзе вакол астравоў успыхнуў вялікабрытана-аргентынскі канфлікт. Аргентына атрымала паразу, але працягвае аспрэчваць як назоў астравоў, так і іх тэрытарыяльную прыналежнасьць.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяпер зьяўляюцца замежнай тэрыторыяй Злучанага Каралеўства, але прыналежнасьць астравоў аспрэчваецца Аргентынай. Разглядаецца таксама пытаньне аб незалежнасьці гэтае тэрыторыі (разам з Паўднёвай Георгіяй). На астравах разьмешчаная вялікабрытанская ваенна-паветраная база Маўнт Плезант.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Складаецца з двух буйных (Заходні і Ўсходні Фолклэнд) і каля 200 дробных астравоў і скал. Плошча 12 200 км². Вышыня да 706 м. Берагі вельмі складанага абрысу. Клімат акіянічны, прахалодны (сярэдняя месячная тэмпэратура ад 2,5 да 10 °С) і раўнамерна вільготны (у год 600—700 мм ападкаў) з моцнымі вятрамі і частай смугой. Акіянічныя зёлкавыя лугі, верасовыя пусткі, тарфяныя балоты. Шмат марскіх птушак.
Архіпэляг уваходзіць у так званую Патагонскую (ці Магеланаву) заагеаграфічную вобласьць Сусьветнага акіяну. Патагонская вобласьць знаходзіцца пад уплывам магутных халодных плыняў. Адна зь іх — Фолклэндзкая (Мальвінская) — плыве ад Фолклэндзіх астравоў да затокі Ля-Плята. Хуткасьць плыні — 1—2 км/г. Сярэдняя тэмпэратура вады ўзімку ад 4 да 10 °С, улетку ад 8 да 15 °С. Нясе вялікую колькасьць айсбэргаў, хоць паблізу астравоў айсбэргі сустракаюцца рэдка.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Стэнлі
-
Фальварак на Кэмпе
-
Фолклэндзкае сугор’е
-
Джыпсы Коў
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя галіны эканомікі архіпэлягу — авечкагадоўля, здабыча марскога зьвера.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва — 2500 чалавек (1996).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- L.L. Ivanov et al. The Future of the Falkland Islands and Its People. Sofia: Manfred Wörner Foundation, 2003. 96 pp. ISBN 954-91503-1-3
- Graham Pascoe and Peter Pepper. Getting it right: The real history of the Falklands/Malvinas. May 2008. (Versión en español)