Любжынскае возера
Возера
Любжынскае возера
Любжынскае возера |
Любжынскае возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Любжына. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча возера Любжынскае складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 10,3 м. Даўжыня возера — 2,32 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі — 5,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,97 млн м³, плошча вадазбору возера — 4 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—7 м. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызьняком, у верхняй — разараныя. Берагі возера зьліваюцца з схіламі.
Дно вадаёма да глыбіні 1,5—2 м высланае пяском, на большых глыбінях — глеем.
Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасьці складае да 15 м. Расьліннасьць пашыраныя ў возеры да глыбіні 2 м.
З возера Любжынскае выцякае ручай у возера Паўазер’е.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.