Перайсьці да зьместу

Дзіва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дзіва
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Урада
Вусьце воз. Янова
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 29 км
Плошча басэйну 631 км²

Дзі́ва, у ніжняй плыні Тураўлянка — рака ў Беларусі, у басэйне Дзьвіны. Цячэ ва Ўшацкім і Полацкім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 631 км².

Выцякае з возера Урада, цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша, цячэ праз азёры Атолава, Турасы, Бярозаўскае, Павульскае, упадае каля вёскі Янова ў возера Янова, далей цячэ пад назвай Тураўлянка[1].

Каля 12% вадазбору прыпадае на 130 азёраў Вушацкай групы. Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласьці рака не замярзае ў самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 141.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 176.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.