Оршына
Возера
Оршына
Оршына |
Оршына — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Навасёлкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Оршына складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера — 21,7 м. Даўжыня возера — 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,58 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,72 млн м³, плошча вадазбору возера — 0,4 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 15—17 м, парослыя лесам і хмызьняком. На ўсходзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае да 5 м, на паўднёвым усходзе схілы разараныя. Берагі возера пераважна зьліваюцца з схіламі. На невялікім участку на паўднёвыс усходзе схілы нізкія і забалочаныя.
Дно вадаёма да глыбіні 3—3,5 м пяшчанае, на большых глыбінях высланае глеем.
Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасці складае 10—15 м. Прыбярэжная надводная расьліннасьць пашыраная ў возеры да глыбіні 2,2 м, падводная — да глыбіні 4 м.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.