Вяркудзкае возера
Возера
Вяркудзкае возера
± Вяркудзкае возера |
Вярку́дзкае возера (Вяркуда) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Вяркуды. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча возера Вяркудзкае складае 1,8 км². Найбольшая глыбіня возера — 12 м. Даўжыня возера — 2,2 км, найбольшая шырыня — 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 10,86 млн м³, плошча вадазбору возера — 9,1 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 25—30 м, пераважна знаходзяцца пад лесам. На ўсходзе вышыня схілаў складае 5—7 м, схілы разараныя. Берагі возера зьліваюцца з схіламі. На поўдні берагі нізкія, забалочаныя.
Падводная частка катлавіны вадаёма складаецца з 2 плёсаў. Літаральная зона пяшчанае, глыбакаводная, высланая глеем.
Шырыня паласы расьліннасьці складае да 140 м. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная ў возеры да глыбіні 3 м.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вяркудзкае возера // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 — С. 116.