Перайсьці да зьместу

Мугірына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Мугірына
Краіна Беларусь
Плошча 1,48 км²
Плошча вадазбору 2,9 км²
Максымальная глыбіня 26,2 м
Найбольшая даўжыня 2,5 км
Найбольшая шырыня 1,2 км
Даўжыня берагавой лініі 7,3 км
Вышыня над узроўнем мора 128 м[1]
Аб’ём вады 8,31 млн м³
Каардынаты 55°6′58.96″ пн. ш. 29°2′45.16″ у. д. / 55.1163778° пн. ш. 29.0458778° у. д. / 55.1163778; 29.0458778Каардынаты: 55°6′58.96″ пн. ш. 29°2′45.16″ у. д. / 55.1163778° пн. ш. 29.0458778° у. д. / 55.1163778; 29.0458778
Мугірына на мапе Беларусі
Мугірына
Мугірына
Мугірына

Мугірына — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Завадзіна. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Мугірына складае 1,48 км². Найбольшая глыбіня возера — 26,2 м. Даўжыня возера — 2,5 км, найбольшая шырыня — 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 8,31 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,9 км².

Схілы катлавіны возера на захадзе і поўначы маюць вышыню 15—20 м, парослыя хмызьняком. На поўдні вышыня схілаў складае да 10 м. На ўсходзе схілы невыразныя, забалочаныя.

Дно вадаёма да глыбіні 1 м пяшчанае, на большых глыбінях — высланае сапрапэлем.

Вада ў возеры адзначаецца высокай празрыстасьцю.

Мугірына зарастае слаба. Злучанае канавай з возерам Паўазер′е.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.