Перайсьці да зьместу

Атолава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Атолава
Панарама Атолава
Панарама Атолава
Возера Атолава
Краіна Беларусь
Плошча 8,2 км²
Плошча вадазбору 318 км²
Максымальная глыбіня 16,4 м
Найбольшая даўжыня 9,4 км
Найбольшая шырыня 2,2 км
Даўжыня берагавой лініі 38,8 км
Вышыня над узроўнем мора 125 м[1]
Аб’ём вады 27,9 млн м³
Каардынаты 55°8′25″ пн. ш. 28°55′37″ у. д. / 55.14028° пн. ш. 28.92694° у. д. / 55.14028; 28.92694Каардынаты: 55°8′25″ пн. ш. 28°55′37″ у. д. / 55.14028° пн. ш. 28.92694° у. д. / 55.14028; 28.92694
Атолава на мапе Беларусі
Атолава
Атолава
Атолава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ато́лава — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Загор’е. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча Атолава складае 8,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,4 м. Даўжыня возера — 9,4 км, найбольшая шырыня — 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 38,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 27,9 млн м³, плошча вадазбору возера — 318 км².

Катлавіна возера мае некалькі плёсаў. Схілы пераважна высокія, месцамі тэрасаваныя. На паўднёвым усходзе схілы нізкія, забалочаныя. Берагі возера высокія. У паўночнай і паўночна-заходняй частцы берагі зьліваюцца з схіламі. Таксама на поўначы і паўночным захадзе разьмяшчаецца озавая града, вышыня якой складае 30—35 м.

Дно вадаёма мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пяшчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пяшчана-галечнікавае, на глыбінях — сапрапэлістае.

Атолава мае 7 выспаў, агульная плошча якіх складае 0,3 км².

У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расьліннасьць утварае паласу шырынёй да 200 м.

Возера злучанае пратокамі з азёрамі Ліпна і Чорная Ўрода. Праз возера працякае рака Дзіва.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 46
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.