Урумская мова
Урумская мова | |
урум тыль | |
Ужываецца ў | ва Ўкраіне, у Грузіі |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Эўропа, Каўказ |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Алтайская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | грэцкі альфабэт і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | uum |
ISO 639-3 | uum |
Уру́мская мова (саманазва: урум тыль) — адна з моваў цюрскае моўнае сям’і, на якой размаўляюць некалькі тысячаў чалавек у некалькіх вёсках на паўднёвым усходзе Ўкраіны, а таксама ў дыяспары. Часта можа разглядацца як адны з дыялектаў крымскататарскае мовы. На мове размаўляюць грэкі-ўрумы — этнаграфічная група грэкаў, якія ў 1778 годзе былі пераселеныя ўрадам Расеі з Крыму на Паўночнае Прыазоўе. Першапачатковыя ўрумы пражывалі ў Турэччыне і з шэрагу гістарычных прычынаў страцілі грэцкую мову, перайшоўшы на маўленьне цюрскага паходжаньня.
Прадмова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва мовы ўтвораная ад кораню ўрум, які паходзіць ад слова Rûm (літаральна «Рым»), што зьяўлялася пазначэньнем Бізантыйскай імпэрыі ў мусульманскіх краінах. У сваю чаргу, у Асманскай імпэрыі слова было засвоенае для апісаньня ўсіх не-мусульманскіх народаў краіны. Слова ўзьнікла як вынік зьяўленьня пратэтычнага галоснага гуку перад зычным /ɾ/, які ў пачатку словаў ня быў уласьцівы цюрскім мовам.
Выкарыстаньне тэрміну ўрум у ягоным старым значэньні прыводзіла да блытанінаў, паколькі гэтым тэрмінам акрэсьлівалася таксама большая частка цюркамоўных грэкаў. Роднасная паходжаньнем і мовай грамада грэкаў дагэтуль пражывае ў Грузіі, якую ня варта блытаць з урумамі Ўкраіны[3]. Асноўны сучасны арэал мовы распасьцёрты па некалькіх паселішчах урумаў у Данецкай і Запароскай вобласьцях, носьбіты таксама пражываюць у Грэцыі ды Грузіі. Лінгвістычны партал Ethnologue ацэньвае колькасьць носьбітаў урумскае мовы ў 192 700 чалавек[3].
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Продкам урумскае мовы зьяўляецца палавецкая мова, таксама мова блізкая крымскататарскай, дыялектам якой урумская мова можа разглядацца некаторымі лінгвістамі.
Урумская мова распадаецца на чатыры дыялектныя групы, пры гэтым у клясыфікацыйным дачыненьні яны досыць неаднародныя з прычыны таго, што гэтыя дыялекты ў рознай ступені спалучаюць рысы адразу дзьвюх групаў цюрскае галіны — кыпчацкай і агускай[4]. Імаверна, урумская мова ўзьнікла на грунце мовы полаўцаў (куманаў, кыпчакоў) — асноўнага ядра хаўрусу плямёнаў, які зьявіўся ва Ўсходняй Эўропе ў сярэдзіне Х ст. і заняў агромністую тэрыторыю на ўсходзе (Дэшт-і-Кыпчак) і на захадзе (прычарнаморскія стэпы, а пазьней — Крым і частку Балканскага паўвостраву).
Да кыпчацка-палавецкіх дыялектаў адносяцца гаворкі сёлаў Вялікая Навасёлка, Старабешава, Мангуш; кыпчацка-агускіх — Стары Керменчык, Багатыр, Улаклы; агуска-кыпчацкіх — Карань, Стараласла, Камара, Гурджы; агускіх — гарадоў Марыюпаль і Стары Крым, сяла Каракуба.
Лінгвістычныя рысы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фанэтыка, фаналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зычныя:
Ніжэй прыведзены гукавы лад зычных ва ўрумскай мове. Адметнай рысай зьяўляецца існаваньне зычных, якія сустракаюцца толькі ў запазычаньнях, асабліва грэцкага паходжаньня.
Лябіяльныя | Зубныя | Альвэалярныя | Постальвэалярныя | Палятальныя | Вэлярныя | Глётальныя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Выбухныя | p | b | t | d | c | ɟ | k | ɡ | ||||||
Афрыкаты | ts¹ | tʃ | dʒ | |||||||||||
Фрыкатывы | f | v | θ | ð ² | s | z | ʃ | ʒ | x | ɣ | h | |||
Насавыя | m | n | ŋ | |||||||||||
Аднаўдарныя | ɾ | |||||||||||||
Лятэральныя | l | |||||||||||||
Апраксыманты | j |
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як вядома, на ўрумскай мове існавала пэўная колькасьць рукапісных тэкстаў, якія запісваліся грэцкім альфабэтам.
У пэрыяд між 1927 і 1937 гадамі ў рамках лацінізацыі моваў малых народаў СССР у пісьмовасьці стаў выкарыстоўвацца г.зв. яналіф — уніфікаваны лацінскі альфабэт для ўсіх цюрскіх моваў Савецкага Саюзу, але пасьля гэтага пэрыяду пісьмовасьць на мове заняпала. Тым ня менш, новы альфабэт пасьпеў быць выкарыстаным у тагачасных мясцовых школах, вядома пра існаваньне лемантару гэтым альфабэтам.
У 2008 годзе ў Кіеве быў апублікаваны кірылічны альфабэт для ўрумскае мовы. Альфабэт утрымлівае некаторыя літары для галосных з дыякрытычнымі знакамі ўверсе, якія выкарыстоўваюцца для спэцыфічных цюрскіх гукаў і сустракаюцца ў іншых цюрскіх альфабэтах, а таксама літару Ґґ, што збліжае альфабэт з украінскім[5].
А а | Б б | В в | Г г | Ґ ґ | Д д | Д' д' | Дж дж | |
Е е | З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | |
О о | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | Т' т' | У у | |
Ӱ ӱ | Ф ф | Х х | Ч ч | Ш ш | Ы ы | Э э |
Цюрколяг Аляксандар Гаркавец выкарыстоўвае ўласную сыстэму запісу ўрумскае мовы[4].
А а | Б б | В в | Г г | Ғ ғ | Д д | (Δ δ) | Д′ д′ |
(Ђ ђ) | Е е | Ж ж | Җ җ | З з | И и | Й й | К к |
Л л | М м | Н н | Ң ң | О о | Ӧ ӧ | П п | Р р |
С с | Т т | Т′ т′ | (Ћ ћ) | У у | Ӱ ӱ | Υ υ | Ф ф |
Х х | Һ һ | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы |
Ь ь | Э э | Ю ю | Я я | Ѳ ѳ |
Гісторыя дасьледаваньняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікацыяў на ўрумскай мове, а таксама працаў, прысьвечаных ёй, на цяперашні час мала. Існуе апісаньне лексыкі мовы, а таксама агульнае апісаньне ўласьцівасьцяў мовы[6][7]. Для каўкаскіх дыялектаў мовы сабраная праектная дакумэнтацыя, якая ўключае слоўнік, збор граматычных канструкцыяў у сказе і корпус тэкстаў[8][9][10]. Сайт праекту дадаткова публікуе зьвесткі пра мову й ейную гісторыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.ethnologue.com/language/uum/24
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ а б Urum | Ethnologue (анг.)
- ^ а б Гаркавець О. М. Урумський словник. — Алмати: Баур, 2000. — 632 с.
- ^ Смолина М. Урумский язык. Урум дили (приазовский вариант). — К.: Бланк-Пресс, 2008.
- ^ Podolsky, Baruch. A Tatar — English Glossary. — Wiesbaden: Harrassowitz, 1985. — ISBN 3-447-00299-9
- ^ Podolsky, Baruch. 2 // Notes on the Urum Language. — Mediterranean Language Review. — 1986. — С. 99-112.
- ^ Skopeteas, Moisidi, Sella-Mazi; Yordanoglu. Urum basic lexicon. — Ms.: University of Bielefeld, 2010.
- ^ Verhoeven, Moisidi; Yordanoglu. Urum basic grammatical structures. — Ms.: University of Bremen, 2010.
- ^ Skopeteas, Moisidi. Urum text collection. — Ms.: University of Bielefeld, 2010.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарыс пра цюрскія мовы і, у прыватнасьці, шэраг кыпчацкіх моваў; збор тэматычнай літаратуры (рас.)
- Гаркавець М. О. Уруми Надазов’я: Історія, мова, казки, пісні, загадки, прислів'я, писемні пам'ятки. — Алма-Ата: Український культурний центр, 1999. — 624 с. (укр.)