Вячаслаў Шуцілін
Вячаслаў Шуцілін | |
Рэктар БДЭУ | |
---|---|
2019 — 2021 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 студзеня 1969 (55 гадоў) Разань, Расея |
Адукацыя: |
Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін (нар. 29 студзеня 1969 г.) — беларускі эканаміст, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту ад 2019 да 2021 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Разані (Расея), вырас у Менску[2].
У 1993 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, пасьля чаго застаўся працаваць выкладчыкам катэдны гандлю сродкамі вытворчасьці[3].
У 2004 г. прызначаны вучоным сакратаром БДЭУ. З 2008 па 2013 працаваў начальнікам упраўленьня падрыхтоўкі кадраў найвышэйшай кваліфікацыі БДЭУ.
У 2019 г. прызначаны рэктарам БДЭУ.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае двух сыноў[2].
Удзел у палітычных рэпрэсіях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2020 г., падчас масавых пратэстаў, што пачаліся пасьля выбараў Прэзыдэнта Беларусі, кіраўніцтва БДЭУ, рэктарам якога ў той час быў Шуцілін, накіравала ў міліцыю сьпіс удзельнікаў пратэсных акцый зь ліку сваіх студэнтаў і папрасіла прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці[4].
Шуцілін падпісаў вымовы шэрагу студэнтаў БДЭУ[5] і выключыў некалькіх студэнтаў з унівэрсытэту ў сувязі зь іхным удзелам у акцыях пратэсту[6]. За выказваньне грамадзянскай пазыцыі Шуціліным быў звольнены з пасады дэкан факультэта міжнародных бізнэс-камунікацыяў Міхаіл Мішкевіч[7].
Больш за 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДЭУ публічна зьвярнуліся да Шуціліна, пратэстуючы супраць палітычных рэпрэсій ва ўнівэрсытэце[8][9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://bseu.by/personalpages/shutilinbiography.htm
- ^ а б МАЗ, шашлыкі і махровыя ручнікі: пяць фактаў аб пяці чыноўніках, якіх сёння прызначыў Лукашэнка - Наша Ніва, 16 траўня 2019 г.
- ^ Біяграфія на афіцыйным сайце БДЭУ
- ^ Кіраўніцтва БДЭУ пісала ў міліцыю заявы на студэнтаў - Эўрарадыё, 10 сьнежня 2020
- ^ Студэнты БДЭУ выклалі доказы, што міліцыянтам іх «здаў» асабіста прарэктар - Новы Час, 10 сьнежня 2020 г.
- ^ "На мяне данеслі з універсітэта". Студэнт – пра адлічэнне з БДЭУ і "адміністрацыйку" за ўдзел у акцыі - Вясна (цэнтар), 03.11.2020
- ^ "Да апошняга адстойваў студэнцтва": з БДЭУ звольнены дэкан Міхаіл Мішкевіч - Эўрарадыё, 28.10.2020
- ^ «Лічым адлічэнні і звальненні недапушчальным». 150 супрацоўнікаў звярнуліся да рэктара БДЭУ - Наша Ніва, 06.11.2020
- ^ Спыніце пераслед студэнтаў і выкладчыкаў БДЭУ за іх палітычныя перакананні! - Новы Час, 06.11.2020