Таўстыкі
Таўстыкі | |
Першыя згадкі: | XVI ст. |
Былая назва: | Таўстыкавічы |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Навамаркавіцкі |
Насельніцтва: | 11 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′0″ пн. ш. 30°1′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 30.01667° у. д.Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 30°1′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 30.01667° у. д. |
± Таўстыкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Таўсты́кі[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 11 чал. (2010). Знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Яшчыцы (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 82 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўлены археолягамі курганны магільнік (12 насыпаў за 0,1 км на поўнач ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як паселішча Таўстыкавічы (3 службы) у Горвальской воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1510 годзе кароль Жыгімонт I Стары падараваў яго намесьніку Горвальскому, двараніну Б. Грыгарэвічу.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1879 годзе згадана ў ліку населеных пунктаў Горвальскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 году ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. Побач знаходзілася мястэчка Таўстыкаўская Рудня. У 1909 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а напачатку 1920-х школа пераведзеная ў нацыяналізаваны будынак.
У 1933 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс». У часе нямецка-савецкай вайны акупанты стварылі ў вёсцы апорны пункт, разгромлены партызанамі ў лютым 1943 году. Карнікі спалілі 86 двароў і забілі 15 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 27 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілкі). 82 жыхары загінулі на фронце. Недоўгачасовы час у траўні — чэрвені 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. У 1971 годзе ў вёску перасялілася частка жыхароў суседняй вёскі Белая Галінка (у наш час не існуе). У складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Прыбудак).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 5 двароў;
- XIX стагодзьдзе: 1850 — 39 двароў, 158 жыхароў; 1897 — 41 двор, 297 жыхароў; мястэчка Таўстыкаўская Рудня — 4 двары, 58 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1940 — 126 двароў, 554 жыхары; 1959 — 314 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 33 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 17 гаспадарак, 23 жыхары[2]; 2010 — 11 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.