Рудня (Жлобінскі раён)
Рудня | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Былая назва: | Талстыкаўская Рудня |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Навамаркавіцкі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′48″ пн. ш. 30°0′45″ у. д. / 52.61333° пн. ш. 30.0125° у. д.Каардынаты: 52°36′48″ пн. ш. 30°0′45″ у. д. / 52.61333° пн. ш. 30.0125° у. д. |
± Рудня | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ру́дня[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 7 чал. (2004). Знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Яшчыцы (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 82 км ад Гомелю.
Паблізу знаходзіцца паклады жалезьняка і жвіру.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. У 1850 годзе вёска Талстыкаўская Рудня. З 1854 году працавалі валюшня і крупадрабільня, з 1880 году хлебазапасная крама. У 1909 годзе ў Стрэшынскай воласьці. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе нямецка-савецкай вайны 15 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Прыбудак).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1850 — 3 двары
- XX стагодзьдзе: 1909 — 10 двароў, 59 жыхароў; 1959 — 91 жыхар (паводле перапісу); 1999 — 8 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 5 гаспадарак, 7 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.