Жырхаўка
Жырхаўка | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Навамаркавіцкі |
Насельніцтва: | 67 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′52.8″ пн. ш. 30°7′34″ у. д. / 52.648° пн. ш. 30.12611° у. д.Каардынаты: 52°38′52.8″ пн. ш. 30°7′34″ у. д. / 52.648° пн. ш. 30.12611° у. д. |
Жырхаўка на мапе Беларусі Жырхаўка |
Жы́рхаўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету. Насельніцтва 67 чал. (2004). Знаходзіцца за 36 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 80 км ад Гомелю.
Каля вёскі знаходзяцца гліняныя паклады. На ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў, злучаных з ракой Бярэзіна (прыток ракі Дняпро).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўленае археолягамі паселішча бронзавага веку (ва ўсходняй частцы вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. У 1908 годзе ў наёмнай хаце адкрылася школа. У 1909 годзе 2471 дзесяціна зямлі, млын.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. 75 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У лютым 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Бярэзіна» (цэнтар — вёска Новыя Маркавічы).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1858 — 41 двор, 285 жыхароў; 1897 — 84 двары, 659 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 104 двары, 803 жыхары; 1925 — вёска - 168 двароў; сяліба - 13 двароў;1959 — 573 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 41 гаспадарка, 67 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.