Новыя Маркавічы
Новыя Маркавічы | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Навамаркавіцкі |
Насельніцтва: | 403 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′41.1″ пн. ш. 30°4′46.6″ у. д. / 52.661417° пн. ш. 30.079611° у. д.Каардынаты: 52°39′41.1″ пн. ш. 30°4′46.6″ у. д. / 52.661417° пн. ш. 30.079611° у. д. |
Новыя Маркавічы на мапе Беларусі Новыя Маркавічы |
Но́выя Ма́ркавічы[1] — вёска ў Беларусі. Цэнтар Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 403 чал. (2004). Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 83 км ад Гомелю.
На поўначы Шыхава-Гелінскі канал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з канца XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрытая земская школа. Вялікія страты нанесеныя пажарам 2 кастрычніка 1924, калі згарэла 36 будынкаў у 12 дварах.
З канца 1924 году цэнтар Новамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1939 году Стрэшынскага, з 17 сьнежня 1956 году Жлобінскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «12 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі», працавалі 2 ветракі, конная крупадрабільня, кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1941 году і верасьні 1943 году акупанты забілі 18 жыхароў, а ў 1943 годзе спалілі 33 двары. У баях каля вёскі ў 1943—1944 гадох загінулі 279 савецкіх салдат і партызан, у гонар якіх у 1955 году каля будынка выканкама сельсавету ўсталяваная скульптура салдата. 84 жыхары загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучылася вёска Мікулічы. Цэнтар калгасу «Бярэзіна». Працуюць сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1987 годзе), Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленьне сувязі, дзіцячы сад, швейная майстэрня, 2 крамы.
У склад Навамаркавіцкага сельсавету ўваходзілі (у наш час ня існыя): да 1962 году сядзіба Каменскай МТС, да 1966 году вёска Мікулічы, да 1967 году мястэчка Вітаў, да 1971 году вёска Белая Ветка, да 1986 году вёска Закараў, да 1987 году вёскі Кавалеўка і Калінаўка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1925 — 98 двароў; 1940 — 112 двароў, 532 жыхары; 1959 — 399 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 138 гаспадарак, 403 жыхары[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.