Сымбаль цэнту
Сымбаль цэнту | |
¢ | |
◄ ؋ ฿ Br ₵ ¢ ₡ ₢ ₴ ₲ ► | |
Іншыя назвы | Знак цэнту |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | сымбаль валюты; |
Краіна | гл. Цэнт § Цэнты ў валютах краінаў сьвету |
Назва ў Юнікодзе | cent sign
|
Юнікод | U+00A2 |
HTML | ¢, ¢ |
UTF-16 | 0xA2 |
URL-код | %C2%A2 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Сымбаль цэ́нту, таксама знак цэ́нту (¢) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Кіруючыя сымбалі C1 і дадатак 1 да лацінкі» (па-ангельску: C1 Controls and Latin-1 Supplement) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня грашовых адзінак з назвай «цэнт», «сэнтава» й іншых.
Напісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымбаль «¢» уяўляе сабой разнавіднасьць маленькай лацінскай літары «c» з дабаўленьнем адной дыяганальнай або вэртыкальнай лініі. Часам выкарыстоўваюцца не адна, а дзьве раўналежныя лініі. Канкрэтнае напісаньне залежыць выключна ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1][2].
Разнавіднасьць сымбаля, уключаная ў стандарт Юнікод, — «¢», або «шырокі сымбаль цэнта» (па-ангельску: fullwidth cent sign; U+FFE5)[3], уведзены для сумяшчальнасьці з сымбалямі CJK.
Гісторыя ўзьнікненьня й выкарыстаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1797 годзе ў кнізе American Accomptant Чонсі Лі (анг. Chauncey Lee) прапанаваў выкарыстоўваць для абазначэньня базавых грашовых адзінак ЗША наступныя сымбалі[4]:
- міль — адна касая рыса /;
- цэнт — дзьве касых рысы //;
- дайм — літара S, перакрэсьленая двума касымі рысамі;
- даляр — падвоеная літара S, перакрэсьленая двума касымі рысамі;
- ігал, або арол (анг. eagle — даслоўна «арол») — літара «E».
Гэтая прапанова не знайшла падтрымкі, але лічыцца першым выпадкам выкарыстаньня сымбаля даляру (хоць і ў якасьці праекта скарачэньня дайма) у друкаваным выданьні.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнае прызначэньне сымбаля — прадстаўленьне грашовых адзінак з назвамі «цэнт» (анг. cent), «сэнтава» (гішп. і парт. centavo)[5] і да т.п., аднак ён можа выкарыстоўвацца і іншымі спосабамі, у прыватнасьці:
- для абазначэньня ганскага сэдзі, які мае падобны сымбаль — ₵;
- для абазначэньня коста-рыканскага й сальвадорскага калёнаў, якія маюць падобныя сымбалі — ₡.
Як правіла, у адрозьненьне ад сымбаля даляру ($), разьмяшчаецца ня да, а пасьля грашовай сумы — напрыклад, 50¢.
Іншыя выкарыстаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1993 па 1999 год у працэсе пераходу Туркмэністану з кірыліцы на лацінку для запісу некаторых спэцыфічных літар туркмэнскага альфабэту выкарыстоўваліся такія знакі валют, як $ (знак даляру), ¢ (знак цэнту), ¥ (знак ены) і £ (знак фунту). Загалоўнай $ адпавядала маленькая ¢, загалоўнай ¥ — маленькая ÿ, а загалоўнай £ — маленькая ſ. У 1999 годзе замест іх былі ўведзеныя іншыя сымбалі: замест $/¢ — Ş/ş, замест ¥/ÿ — Ý/ý, замест £ſ — Ž/ž[6]. Сымбалі $ і ¥ (разнавіднасьць з адной рысай) сустракаюцца на туркмэнскіх банкнотах узору 1993 году вартасьцю да 500 манатаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
- ^ Monetary symbols. — Microsoft Corp., 1998—2001 (анг.)
- ^ Unicode: Halfwidth and Fullwidth Forms (Range: FF00–FFEF) Архіўная копія ад 2006-10-03 г.
- ^ The American Accomptant: Being a Plain, Practical and Systematic Compendium of federal Arithmetic: In Three Parts / by Chauncey Lee. — Lansingburgh (New York): Printed by William W. Wands, 1797. — P. 56. (анг.)
- ^ 2000-02-20 Peso — Character sample — Takayuki K. Sato (WG2 N2161.doc, L2/00-053) Архіўная копія ад 2015-07-31 г.
- ^ Michael Everson (01.06.2000) Some Türkmen alphabets. Unicode. Праверана 2014-12-06 г. Архіўная копія ад 2015-07-31 г.