Цэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манэта 1 цэнт ЗША ўзору 2003 году

Цэнт (ад лац. centum — «сто») — вытворная грашовая адзінка і разьменная манэта вартасьцю ў адну сотую базіснай грашовай адзінкі ў шэрагу краін. У эмігранцкіх выданьнях да 1930-х гадоў назва ўжывалася ў форме сэнт. У Злучаных Штатах і Канадзе аднацэнтавую манэту звычайна завуць пэні (па ўзоры ангельскага пэні).

Умоўнае пазначэньне цэнтаў — знак «¢».

Цэнты ў валютах краінаў сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклады грашовых адзінак (цяперашніх або існавалых у нядаўнім мінулым), якія дзеляцца на цэнты, сэнты і да т. п.:

Аналягічнага паходжаньня назва манэт сантым, сэнтава, сэнтэсіма, сэнтыма, чэнтэзіма і іншыя.