Сымбаль сэдзі
Сымбаль ганскага сэдзі | |
₵ | |
◄ ₳ ؋ ฿ Br ₵ ¢ ₡ ₢ ₴ ► | |
Іншыя назвы | Знак сэдзі |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | сымбаль валюты; |
Кадаваньне ISO 4217 | GHC (228) (да 2007) GHS (936) ( з 2007) |
Краіна | Гана |
Назва ў Юнікодзе | cedi sign
|
Юнікод | U+20B5 |
HTML | ₵, ₵ |
UTF-16 | 0x20B5 |
URL-код | %E2%82%B5 |
Гісторыя | |
Варыяцыі | GH₵ |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Сымбаль сэ́дзі, таксама знак сэ́дзі (₵) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валюты» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Ганы — сэдзі.
Напісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымбаль «₵» уяўляе сабой загалоўную лацінскую літару «C», перакрэсьленую адной вертыкальнай або дыяганальнай лініяй. Больш рэдкі варыянт знака — літара «C», у якой вертыкальна перакрэсьлена толькі верхняя частка. Канкрэтнае напісаньне залежыць ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1][2].
Сымбаль утвораны ад назвы грашовай адзінкі «сэдзі» на ангельскай мове (анг. Ghana Cedi).
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымбаль «₵» выкарыстоўваецца, галоўным чынам, для прадстаўленьня нацыянальнай валюты Ганы — сэдзі (па-ангельску: Ghana Cedi)[3]. Часам для абазначэньня сэдзі выкарыстоўваецца падобны сымбаль цэнту (¢)[2]. Сымбаль таксама падобны на адну з разнавіднасьцяў сымбаля калёну (₡).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
- ^ а б 2004-04-23 Proposal to encode the HRYVNIA SIGN and the CEDI SIGN in the UCS — Michael Everson (WG2 N2743, L2/04-139) Архіўная копія ад 2015-07-31 г.
- ^ Unicode: Currency Symbols (Range: 20A0-20CF) Архіўная копія ад 2008-04-14 г.