Сымбаль бату
Выгляд
| Сымбаль тайскага бату | |
| ฿ | |
| ◄ ₼ 𐆖 ₳ ؋ ฿ Br ₵ ¢ ₡ ► | |
| Іншыя назвы | Знак тайскага бату |
|---|---|
| Зьвесткі | |
| Тып | сымбаль валюты; |
| Кадаваньне ISO 4217 | THB (764) |
| Краіна | |
| Назва ў Юнікодзе | thai currency symbol baht
|
| Юнікод | U+0E3F |
| HTML | ฿, ฿ |
| UTF-16 | 0xE3F |
| URL-код | %E0%B8%BF |
| Гісторыя | |
| Варыяцыі | B · บาท |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Сымбаль ба́ту, таксама знак ба́ту (฿) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Тайскае пісьмо» (па-ангельску: Thai) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Тайлянда — бату.
Напісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымбаль «฿» уяўляе сабой загалоўную лацінскую літару «B», перакрэсьленую адной вэртыкальнай рысай. Утвораны ад назвы грашовай адзінкі «бат» на ангельскай мове (анг. baht).
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымбаль выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня валюты Тайлянда — бата (па-ангельску: baht)[1][2], аднак можа служыць і для іншых мэт, у прыватнасьці, для кароткага прадстаўленьня крыптавалюты біткойн (па-ангельску: bitcoin), паколькі сымбаль біткойна ₿ унесены ў Юнікод толькі ў вэрсіі 10.0, якая выйшла 20 чэрвеня 2017 году[3].
-
Сымбаль біткойну зь дзьвюма вэртыкальнымі рысамі
-
Сымбаль біткойну з адной вэртыкальнай рысай
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Thai (Range: 0E00–0E7F) Архіўная копія ад 2015-11-15 г.
- ^ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
- ^ Ken Shirriff (2015-10-02) Proposal for addition of bitcoin sign (анг.) Праверана 2017-11-03 г. Архіўная копія ад 2015-11-19 г. (анг.)