Аўстралія і Акіянія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аўстралія й Акіянія»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аўстралія й Акіянія
Асноўныя артыкулы: Аўстралія (кантынэнт) і Акіянія

Аўстра́лія і Акія́нія — частка сьвету, якая складаецца з мацерыка Аўстралія, астравоў, якія прылягаюць да Аўстраліі, і астравоў, якія ўваходзяць у Акіянію. Агульная плошча Аўстраліі й Акіяніі складае 8,52 млн. км², насельніцтва — 33,8 млн. чал.

Пры падзеле ўсёй сушы на часткі сьвету Акіянія звычайна аб’ядноўваецца з Аўстраліяй у частку сьвету «Аўстралія», часам вылучаецца ў самастойную частку сьвету і радзей разглядаецца як частка сьвету «Аўстралія і Акіянія» [1]. У англамоўных краінах частка сьвету «Аўстралія й Акіянія» завецца проста «Oceania». Зь іншага боку, нярэдка паняцьце «Oceania» супадае па сэнсе зь беларускім «Акіянія».

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Большая советская энциклопедия, статья «Части сьвета»