Перайсьці да зьместу

Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня
наркам. Спецыяльны атрад хуткага рэагавання
Гады існаваньня Ад 29 чэрвеня 1999 (25 гадоў таму)
Краіна Беларусь Беларусь
Падпарадкаваньне Унутраныя войскі МУС Беларусі
Уваходзіць у 3-я брыгада спэцпрызначэньня
Тып сілы спэцыяльнага прызначэньня
Функцыя барацьба з арганізаванай злачыннасьцю
Колькасьць больш за 300 чал.
Дысьлякацыя Менск
Мянушка САХР
Дэвіз Абавязак, гонар, Айчына[1]
Узбраеньне стралковая зброя
Дзейны камандзір Аляксандар Быкаў
Вядомыя камандзіры Дзьмітры Паўлічэнка

Спэцыя́льны атра́д ху́ткага рэагава́ньня (САХР) — падразьдзяленьне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанае ў чэрвені 1999 року.

Месьціцца ў менскім мікрараёне Ўручча (Першамайскі раён). Вайсковая частка 3032 (зь 2016 году). Першы камандзір Дзьмітры Паўлічэнка.

Падразьдзяленьне ахоўвае грамадзкі парадак, змагаецца з арганізаванай злачыннасьцю, ладзіць прафіляктычныя мерапрыемствы ў папраўчых установах, мясьцінах з складанай апэратыўнай абстаноўкай, ахоўвае стратэгічныя аб’екты[2].

Колькасьць асабовага складу невядомая, ацэньваецца прыкладна ў 100 чалавек[3]. Камплектуецца толькі афіцэрамі і прапаршчыкамі. У распараджэньні вайскоўцы маюць аўтаматы Калашнікава, снайпэрскія вінтоўкі Драгунова, пісталеты ПМ і ПС, помпавыя стрэльбы для стральбы картэчаю[4].

Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня створаны 29 чэрвеня 1999 року на базе вайсковай часткі №3214 — брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўнутраных войскаў МУС. Першую спэцапэрацыю вайскоўцы САХРу правялі ў кастрычніку 1999 року ў Воршы, дзе затрымалі арганізаваную злачынную групоўку[5].

16 сакавіка 2016 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) у вайсковую частку 3032 у складзе 3-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня. Рашэньне зацьвердзілі на прапанову камандзіра САХРу Юрыя Назаранкі, бо ў атрада зьявіліся ўласныя службы[6].

16 сьнежня 2019 году «Нямецкая хваля» апублікавала інтэрвію з Юрыем Гараўскім, экс-байцом САХРу. Ён сьцьвярждае, што ў 1999 годзе па прыказу першага камандзіра САХРу Дзьмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах праціўнікаў Лукашэнкі(ru): міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара й прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную апазыцыю(be). Паўлічэнка, заявіў Гаравский, асабіста застрэліў выкрадзеных[7].

  1. ^ Аляксандар Сьмірноў, тэлеканал «Беларусь 1». Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня адзначае 22-і дзень нараджэньня // Белтэлерадыёкампанія, 29 чэрвеня 2021 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
  2. ^ Григорьев, Святослав (13 красавіка 2012) Минский СОБР: универсальные солдаты (рас.) Ohrana.ru Праверана 20 сакавіка 2020 г.
  3. ^ Грузьдзіловіч, Алег (19 сьнежня 2019) 8 фактаў пра «СОБР», якім камандаваў палкоўнік Паўлічэнка Палітыка. Радыё «Свабода»Праверана 20 сакавіка 2020 г.
  4. ^ Козлович, Николай (18 сакавіка 2013) СОБР: территория напряжения (рас.). Советская БелоруссияПраверана 20 сакавіка 2020 г.
  5. ^ Мартынюк, Эдуард (18 сакавіка 2016) Спецназ в спецназе: столичный СОБР реорганизован в отдельную воинскую часть ВВ МВД (рас.). Минск-новости. Праверана 20 сакавіка 2020 г.
  6. ^ Асобную вайсковую частку стварылі на базе спэцыяльнага атрада хуткага рэагаваньня ўнутраных войскаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 16 сакавіка 2016 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
  7. ^ Кристиан Триппе; Наталья Макушина. (2019-12-17) Признания экс-бойца СОБРа Гаравского: реакция в Беларуси и Германии (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2020-06-29 г. Архіўная копія ад 2021-05-24 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]