Сьцяг Бэльгіі: розьніца паміж вэрсіямі
Dinamik-bot (гутаркі | унёсак) д [r2.6.5] робат зьмяніў: hy:Բելգիայի դրոշ |
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:پرچم بلژیک |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
[[eo:Flago de Belgio]] |
[[eo:Flago de Belgio]] |
||
[[eu:Belgikako bandera]] |
[[eu:Belgikako bandera]] |
||
[[fa:پرچم بلژیک]] |
|||
[[fr:Drapeau de la Belgique]] |
[[fr:Drapeau de la Belgique]] |
||
[[gl:Bandeira de Bélxica]] |
[[gl:Bandeira de Bélxica]] |
Вэрсія ад 01:33, 4 сакавіка 2011
Дзяржаўны (грамадзянскі) сьцяг Бэльгіі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вэртыкальных палос — чорнай, жоўтай і чырвонай. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснаваная на форме сьцяга Францыі, хоць паходжаньне прапорцый невядома.
Дата прыняцьця — 23 студзеня 1831 году. Выгляд сьцягу зацьверджаны артыкулам № 193 бэльгійскай канстытуцыі, аднак тамака прыведзены зваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны)
Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сьцяга складаюць 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сьцягі (часьцей за ўсё — з суадносінамі бакоў 2:3). Большасьць бэльгійцаў былі бы премного зьдзіўленыя, калі бы пазналі, што ў адпаведнасьці з законам іх сьцяг павінен быць амаль квадратным.
Грамадзянскі сьцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бэльгіі (акрамя флёта, гл. ніжэй)
Бэльгійскі сьцяг быў важным знакам падчас бэльгійскай рэвалюцыі й войны за незалежнасьць 1830 году, аднак выглядаў ён некалькі інакш, чым зацьверджаны пазьней варыянт: сьцяг меў тры гарызантальна разьмешчаныя палосы (зьверху ўніз — чырвоны, чорны, жоўты) і быў больш выцягнутым па форме. Падобны сьцяг, таксама гарызантальны, чырвона-жоўта-чорны (зьверху ўніз) быў знакам няўдалага паўстаньня супраць аўстрыйскага валадарства ў 1789 годзе.
Іншыя афіцыйныя сьцягі Бэльгіі
Дзяржаўны (урадавы) сьцяг Бэльгіі выглядае гэтак жа, як і грамадзянскі, толькі на жоўтай паласе намаляваныя леў, які стаіць на задніх лапах, і карона. Дзяржаўны сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны ў сваёй ролі ў 1950 годзе. Раней, з 1936 году, гэты сьцяг быў вайскова-марскім сьцягам краіны, датуль пакуль вайскова-марскі флёт Бэльгіі быў скасаваны пасьля акупацыі Бэльгіі Нямеччынай (у 1940 годзе).
Цяперашні вайскова-марскі сьцяг краіны ўяўляе сабой белае палотнішча з андрэеўскім крыжом з чырвона-жоўта-чорных стужак. Над месцам перакрыжаваньня стужак разьмешчаная выява кароны і двух перахрышчаных гармат, пад месцам перакрыжаваньня стужак — сылюэт якара.
Акрамя таго, свой сьцяг мае кожная правінцыя, акруга, супольнасьць, горад і камуна Бэльгіі.
Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Бэльгіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў