Сьцяг Бэльгіі: розьніца паміж вэрсіямі
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула |
NjardarBot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: ka, nah, szl, th зьмяніў: an, tr |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[af:Vlag van België]] |
[[af:Vlag van België]] |
||
[[an:Bandera de |
[[an:Bandera de Belchica]] |
||
[[bg:Национално знаме на Белгия]] |
[[bg:Национално знаме на Белгия]] |
||
[[bpy:বেলজিয়ামর ফিরালহান]] |
[[bpy:বেলজিয়ামর ফিরালহান]] |
||
Радок 61: | Радок 61: | ||
[[it:Bandiera belga]] |
[[it:Bandiera belga]] |
||
[[ja:ベルギーの国旗]] |
[[ja:ベルギーの国旗]] |
||
[[ka:ბელგიის დროშა]] |
|||
[[lb:Belsche Fändel]] |
[[lb:Belsche Fändel]] |
||
[[lt:Belgijos vėliava]] |
[[lt:Belgijos vėliava]] |
||
[[nah:Pāmitl Belxicān]] |
|||
[[nl:Vlag van België]] |
[[nl:Vlag van België]] |
||
[[no:Belgias flagg]] |
[[no:Belgias flagg]] |
||
Радок 75: | Радок 77: | ||
[[sv:Belgiens flagga]] |
[[sv:Belgiens flagga]] |
||
[[sw:Bendera ya Ubelgiji]] |
[[sw:Bendera ya Ubelgiji]] |
||
[[ |
[[szl:Fana Belgije]] |
||
[[th:ธงชาติเบลเยียม]] |
|||
[[tr:Belçika bayrağı]] |
|||
[[uk:Прапор Бельгії]] |
[[uk:Прапор Бельгії]] |
||
[[zh:比利时国旗]] |
[[zh:比利时国旗]] |
Вэрсія ад 20:51, 11 лістапада 2008
Дзяржаўны (грамадзянскі) сьцяг Бэльгіі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вэртыкальных палос — чорнай, жоўтай і чырвонай. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснаваная на форме сьцяга Францыі, хоць паходжаньне прапорцый невядома.
Дата прыняцьця — 23 студзеня 1831 году. Выгляд сьцягу зацьверджаны артыкулам № 193 бэльгійскай канстытуцыі, аднак тамака прыведзены зваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны)
Хоць афіцыйна стаўленьне бакоў сьцяга складае 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сьцягі (часьцей за ўсё — з стаўленьнем 2:3). Большасьць бэльгійцаў былі бы премного зьдзіўленыя, калі бы пазналі, што ў адпаведнасьці з законам іх сьцяг павінен быць амаль квадратным.
Грамадзянскі сьцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бэльгіі (акрамя флёта, гл. ніжэй)
Бэльгійскі сьцяг быў важным знакам падчас бэльгійскай рэвалюцыі й войны за незалежнасьць 1830 году, аднак выглядаў ён некалькі інакш, чым зацьверджаны пазьней варыянт: сьцяг меў тры гарызантальна разьмешчаныя палосы (зьверху ўніз — чырвоны, чорны, жоўты) і быў больш выцягнутым па форме. Падобны сьцяг, таксама гарызантальны, чырвона-жоўта-чорны (зьверху ўніз) быў знакам няўдалага паўстаньня супраць аўстрыйскага валадарства ў 1789 годзе.
Іншыя афіцыйныя сьцягі Бэльгіі
Дзяржаўны (урадавы) сьцяг Бэльгіі выглядае гэтак жа, як і грамадзянскі, толькі на жоўтай паласе намаляваныя леў, які стаіць на задніх лапах, і карона. Дзяржаўны сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны ў сваёй ролі ў 1950 годзе. Раней, з 1936 году, гэты сьцяг быў ваенна-марскім сьцягам краіны, датуль пакуль ваенна-марскі флёт Бэльгіі быў скасаваны пасьля акупацыі Бэльгіі Нямеччынай (у 1940 годзе).
Цяперашні ваенна-марскі сьцяг краіны ўяўляе сабой белае палотнішча з андрэеўскім крыжом з чырвона-жоўта-чорных стужак. Над месцам перакрыжаваньня стужак разьмешчаная выява кароны і двух перахрышчаных гармат, пад месцам перакрыжаваньня стужак — сілуэт якара.
Акрамя таго, свой сьцяг мае кожная правінцыя, акруга, супольнасьць, горад і камуна Бэльгіі.
Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Бэльгіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў