Сароцкі сельсавет (Любанскі раён)
| Сароцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сарачы |
| Дата ўтварэньня | 28 лютага 1974 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Саро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сарачы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Створаны 20 жніўня 1924 году як Рэдкавіцкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Рэдкавічы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 года — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.
28 лютага 1974 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Сарачы, сельсавет перайменаваны ў Сароцкі[2].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Аляксандраўка, Горбач, Запальле, Лісьцёнка, Новыя Юрковічы, Старыя Юрковічы, Сялец ліквідаванага Ляхаўскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 2862 чалавек[4], зь іх 97,5% — беларусы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Пастанова выканаўчага камітэту Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)