Саракаба
| Саракаба | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Сан-Паўлу | ||||
| Дата заснаваньня | 1654 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | municipal chamber of Sorocaba[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 601 м | ||||
| Часавы пас | UTC-3 | ||||
| Каардынаты | 23°30′06″ пд. ш. 47°27′29″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | sorocabano і sorocabano | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 15 | ||||
| Паштовы індэкс | 18000-00 | ||||
| Сайт | sorocaba.sp.gov.br | ||||
| Саракаба на мапе Бразыліі Саракаба | |||||
Сарака́ба (па-партугальску: Sorocaba) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 687 тысяч чалавек[2]. Гэта восьмі паводле колькасьці насельніцтва горад штату, а калі выключыць рэгіён Вялікага Сан-Паўлу, тады места саступае толькі Кампінасу, Сан-Жазэ-дус-Кампусу і Рыбэйран-Прэту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першым сярод эўрапейцаў заклаў тут паселішча генэрал-губэрнатар Бразыліі дон Франсішку дэ Соўза, які лічыў, што недзе тут маецца золата. Калі золалат ў рэгіёне не знайшлося дэ Соўза вярнуўся да каралеўскага двару. Заснавальнікам гораду лічыцца бандэйрант Балтазар Фэрнандыш, які заклаў тут капліцу у 1654 годзе, а потым і кляштар. У есцы пасяліліся манахі-бэнэдыктынцы, якія займаліся навучаньнем, дапамогай бедным і хворым, а таксама навяртаньнем карэнных амэрыканцаў у хрысьціянства. У 1661 годзе Фэрнандыш выправіўся ў Сан-Паўлу, дзе дамогся рэгістрацыі паселішча як вёскі. Праз стварэньне новых шляхоў паміж гарадамі Саракаба атрымала важнае геаграфічнае значэньне, дзякуючы чаму ў горадзе квітнеў гандаль. За часам Грамадзянскай вайны ў ЗША і блякадай штатаў Канфэдэрацыі галоўны замоўца бавоўны, Ангельшчына, пачала набываць сыравіну ў Бразыліі. Саракаба сярод іншых паселішчаў вакол Сан-Паўлу ўначна нарасьціла плошчы плянтацыяў бавоўны. Гэта падштурхнула прамысловае і эканамічнае разьвіцьця вёскі і рэгіёну ў цэлым. Саракаба наладзіла цесныя дачыненьні з ангельскім Манчэстэрам. 20 чэрвеня 1872 годзе ў цяпер ужо ў горадзе зьявілася чыгунка, якая злучыла Саракабу з навакольлем. Цягнікі былі набытыя ў Ангельшчыне. 3 красавіка 1873 году ў горадзе зьявіўся тэлеграф.