Кампінас
| Кампінас | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 14 ліпеня 1774 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Campinas[d] | Dário Saadi[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Municipal Chamber of Campinas[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 685 м | ||||
| Каардынаты | 22°54′21″ пд. ш. 47°03′39″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | campineiro і campineiro | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 19 | ||||
| Паштовы індэкс | 13000-000 | ||||
| Сайт | campinas.sp.gov.br (парт.) | ||||
| Кампінас на мапе Бразыліі Кампінас | |||||
Кампі́нас (па-партугальску: Campinas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле ацэнак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 1,2 млн жыхароў, што робіць яго чатырнаццатым паводле колькасьці насельніцтва горадам Бразыліі і трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў штаце. Кампінаскі ўнівэрсытэт уваходзіць у лік найлепшых унівэрсытэтаў Бразыліі і ўсёй Паўднёвай Амэрыцы[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Горад быў заснаваны Франсішку Барэту Лэмі 14 ліпеня 1774 году[3]. Першапачаткова гэта быў фарпост, які быў пабудаваны на дарозе ў Мінас-Жэрайс і Гаяс. Карысталіся местам пераважна бандэйранты, якія шукалі каштоўныя карысныя выкапні і індзейскіх рабоў. У 1774 годзе ў паселішчы зьявілася першая капліца, якая аднак была часовай пабудовай. У гэтым жа годзе Кампінас атрымаў асабісты архітэктурны плян, а ў 1797 годзе ён набыў статус вёскі[4].
У першай палове XIX стагодзьдзя Кампінас атрымаў значны прыбавак у колькасьці насельніцтва, дзякуючы зьяўленьню ў рэгіёне мноства фальваркаў, якія займаліся вырабам кавы, бавоўны і цукровага трысьнёгу. Будаўніцтва чыгункі, якая злучыла паміж сабой Сан-Паўлу і марскі порт Сантус, у 1867 годзе, мела вельмі важнае значэньне дзеля росту Кампінаса. У другой палове XIX стагодзьдзя праз скасаваньне рабства і індустрыялізацыю горад прывабіў вялікую колькасьць імігрантаў, каб замяніць страчаную працоўную сілу. Людзі выпраўляліся ў Кампінас у асноўным з Італіі.
Кава стала важным экспартавым вырабам, а горад стаў заможным. У выніку быў створаны вялікі сэктар паслуг, і ў першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя Кампінас ужо мог пахваліцца наяўнасьцю опэрнага тэатру, тэатраў, банкаў, кінатэатраў, радыёстанцыямі, філярмоніяй, дзьвюма газэтамі, добрай сыстэмай дзяржаўнай адукацыі і шпіталем. Дарэчы, найважнейшы на сёньня бразыльскі дасьледчы цэнтар у галіне сельскагаспадарчых навук, Кампінаскі агранамічны інстытут, быў заснаваны тутака яшчэ за імпэратарам Пэдру II. Нарэшце, будаўніцтва першай бразыльскай шашы ў 1938 годзе, якая злучыла Кампінас і Сан-Паўлу, стала паваротным момантам у інтэграцыі Кампінаса ўва эканоміку ўсяго штату.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кампінас займае 10 радок у сьпісе самых заможных гарадоў Бразыліі, маючы паказчык СУП на ўзроўні 36,68 млрд рэалаў паводле стану на 2010 году. Гэта ў сваю чаргу складае амаль 1% ад усяго бразыльскага СУП. У цяперашні час у горадзе сканцэнтравана каля 10% прамысловай вытворчасьці краіны[5]. У рэгіёне разьмешчана больш за 17 тысячаў прадпрыемстваў, што выводзіць горад на другі радок паводле колькасьці прадпрыемстваў у штаце Сан-Паўлу[6]. Эканоміка Кампінасу арыентуецца на сельскую гаспадарку, прамысловасьць, камэрцыю і сфэру паслуг[7]. У горадзе маюцца офісы такіз буйных кампаніяў, як то IBM, Dell, Motorola, NXP, Lucent, Nortel, Compaq, Celestica, Samsung, Alcatel, Bosch, 3M, Texas Instruments і CI&T.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://ftp.ibge.gov.br/Estimativas_de_Populacao/Estimativas_2025/estimativa_dou_2025.ods
- ↑ «QS University Rankings: Latin America 2015». Top Universities.
- ↑ «Rua Barreto Leme homenageia o fundador de Campinas». EMDEC.
- ↑ «Pousada de tropeiro deu origem à vila de São Carlos». Folha de S.Paulo
- ↑ «Comissão Permanente para os Vestibulares». Unicamp.
- ↑ «Região é a 2ª no Estado de São Paulo em grandes empresas». Correio Popular.
- ↑ «Economy of Campinas». BusinessReel.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Сем цудаў Кампінасу. Cosmo.