Рарайма
| Рарайма | |
| парт. Roraima | |
| Гімн | Anthem of Roraima[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | штат |
| Уваходзіць у | Паўночны рэгіён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Боа-Віста[d] |
| Дата ўтварэньня | 5 кастрычніка 1988 |
| Кіраўнік | Антонію Дэнарыюм[d] |
| Насельніцтва | |
| Плошча | |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 104 м |
| Месцазнаходжаньне Рараймы | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC-4, America/Boa_Vista |
| Код ISO 3166-2 | BR-RR |
| Паштовыя індэксы | 69300-000 і 69399-000 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Рара́йма (па-партугальску: Roraima) — штат на поўначы Бразыліі, які ёсьць лягістычна самым ізаляваным штатам краіны. Мяжуе са штатам Пара на паўднёвым усходзе, Амазонас на поўдні і захадзе, Вэнэсуэлай на поўначы і паўночным захадзе і Гаянай на ўсходзе[3]. Штат займае плошчу прыкладна ў 223 тысячаў км², што крыху больш за плошчу тэрыторыі Беларусі, і зьяўляецца чатырнаццатым паводле велічыні бразыльскім штатам паводле плошчы[4]. Сталіцай і найбуйнейшым горадам адміністрацыйнай адзінкі ёсьць места Боа-Віста, якое, акрамя таго, ёсьць адзіным цэнтрам штату, які цалкам разьмешчан ў Паўночным паўшар’і[5]. Рарайма зьяўляецца найменей густанаселеным штатам краіны, з насельніцтвам у 631 тысячу чалавек паводле ацэнак Бразыльскага інстытута геаграфіі і статыстыкі за 2020 год[6]. Гэта таксама штат з самай нізкай шчыльнасьцю насельніцтва ў Бразыліі.