Палаўкі (Гомельская вобласьць)
Выгляд
Палаўкі | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Млыноцкі |
Насельніцтва: | 52 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′47″ пн. ш. 29°18′21″ у. д. / 51.84639° пн. ш. 29.30583° у. д.Каардынаты: 51°50′47″ пн. ш. 29°18′21″ у. д. / 51.84639° пн. ш. 29.30583° у. д. |
Палаўкі на мапе Беларусі Палаўкі |
Палаўкі́[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйнага канала, злучанага з рэчкай Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 52 чал. (2004). Знаходзяцца за 9 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 168 км ад Гомелю. Палявая дарога зьвязвае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Мазыр.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Палаўкі згадваюцца ў XVIII ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Палаўкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Гольстаў. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Нараўлянскай воласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 4 двары
- XIX стагодзьдзе: 1834 — 24 двары; 1897 — 28 двароў, 168 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 55 двароў, 314 жыхароў; 1940 — 90 двароў, 264 жыхары; 1959 — 382 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 33 гаспадаркі, 52 жыхары[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.